Карада Джаквінта
Каррада Джаквінта (іт. Corrado Giaquinto; 1703, Мальфета — 1766, Неапаль) — італьянскі мастак эпохі ракако.
Карада Джаквінта | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 18 лютага 1703[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 красавіка 1766[3][4][…] (63 гады) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | мастак |
Уплыў | Francesco Solimena[d] і Себасцьяна Конка[d] |
Уплыў на | José del Castillo[d] і Antonio González Velázquez[d] |
![]() |
Жыццё і творчасцьПравіць
Бацькі Джанквінта рыхтавалі яго для кар’еры духоўнай асобы, аднак ён здолеў настаяць на сваім выбары стаць мастаком. Першыя ўрокі жывапісу браў у мясцовага, мальфецкага майстра Саверыа Порта. У 1719—1723 гадах працягнуў навучанне ў Неапалі, у майстэрні Франчэска Салімена, разам з шэрагам іншых вядомых затым жывапісцаў (напрыклад, Джузэпэ Баніта і Франчэска дэ Мура).
У 1723 годзе ён пераехаў у Рым для працы ў майстэрні Себасцьяна Конка. У сакавіку 1727 года адкрыў незалежную студыю, яго памагатым быў Джузэпэ Росі. У 1733—1739 жыў і працаваў у Турыне. У 1734 годзе ён ажаніўся з Агатай Кацярынай Сільвестрай. У перыяд паміж 1723 і 1753 г. неаднаразова бываў у Рыме, у 1753—1761 працаваў у Мадрыдзе. У 1762 вярнуўся ў Неапаль.
Зноскі
- ↑ Corrado Giaquinto // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Corrado Giaquinto // Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119195976 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
- ↑ Corrado Giaquinto // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ↑ Bibliothèque nationale de France Corrado Giaquinto // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.