Каралеўская капліца (Гданьск)
Каралеўская капліца (польск.: Kaplica Królewska) — гістарычны культавы будынак на тэрыторыі Галоўнага горада ў Гданьску, размешчаны побач з Марыяцкай базілікай.
Славутасць | |
Каралеўская капліца | |
---|---|
польск.: Kaplica Królewska | |
54°20′59″ пн. ш. 18°39′12″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Польшча |
Месцазнаходжанне | Гданьск |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Гданьская архідыяцэзія |
Тып будынка | капліца |
Архітэктурны стыль | барока |
Архітэктар | Тыльман ван Гамерэн |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паўстала ў 1678–1681 гадах па ініцыятыве гданьскіх каталікоў пры дапамозе караля Яна III Сабескага. Была пабудавана як часовая каталіцкая капліца для вернікаў у той час, калі Марыяцкая базіліка знаходзілася ў руках пратэстантаў. Пабудавана на грошы, пакінутыя для гэтага ў тэстаменце прымасам Польшчы Анджэем Альшоўскім (80 000 злотых), дапоўненых ахвяраваннем караля Яна III Сабескага (20 000 злотых). Меркаваным архітэктарам капліцы быў Тыльман ван Гамерэн, будаўнік Бартэль Раніш, а дызайнерам інтэр'еру — Андрэас Шлютэр.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каралеўская капліца (Гданьск)