Каралеўскі сельскагаспадарчы ўніверсітэт
Каралеўскі сельскагаспадарчы ўніверсітэт (англ.: Royal Agricultural University) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Сайрэнсестэр.
Каралеўскі сельскагаспадарчы ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Royal Agricultural University | |
Арыгінальная назва | англ.: Royal Agricultural University |
Заснаваны | 1845 |
Год рэарганізацыі | 2013 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Сайрэнсестэр, Англія |
Сайт | rau.ac.uk |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульная характарыстыка
правіцьКаралеўскі сельскагаспадарчы ўніверсітэт быў заснаваны як Каралеўскі сельскагаспадарчы каледж у 1842 годзе на пасяджэнні фермерскага клуба. Занепакоены адсутнасцю дзяржаўнай падтрымкі профільнай адукацыі, Роберт Джэфрыс-Браўн выступіў на сустрэчы на тэму «Перавагі спецыяльнай адукацыі для сельскагаспадарчых заняткаў». Быў распаўсюджаны праспект, прызначаны генеральны камітэт і прэзідэнтам быў абраны Генры Батэрст, 4-ы граф Батэрст. Сродкі збіраліся шляхам грамадскай падпіскі: вялікая частка падтрымкі атрымлівалася ад заможных землеўладальнікаў і фермераў, а дзяржаўнай падтрымкі не было. Будаўніцтва галоўнага будынка ў віктарыянскім стылі Цюдораў пачалося ў красавіку 1845 года. Першыя 25 студэнтаў былі прынятыя ў каледж у верасні 1845 года.
Каралева Вікторыя ўручыла каледжу каралеўскую хартыю ў 1845 годзе, і з тых часоў каралі з’яўляюцца патронамі вучэльні. Прынц Чарлз стаў прэзідэнтам вучэльні ў 1982 годзе.
У 2013 годзе каледж атрымаў поўны статус універсітэта і адпаведна змяніў назву. У 2019/2020 навучальным годзе ў ім навучалася 1 125 студэнтаў, а колькасць абітурыентаў павялічылася на 49 % у перыяд з 2008 па 2013 год. Каралеўскі сельскагаспадарчы універсітэт быў прызнаны самым бяспечным універсітэтам на паўднёвым захадзе ў 2013 годзе і займае першае месца ў Вялікабрытаніі па выдатках на свае аб'екты.
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 27 ліпеня 2019.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каралеўскі сельскагаспадарчы ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы