Карал Слаўкаўскі

Ка́рал Сла́ўкаўскі (чэшск.: Karel Slavkovský; 25 студзеня 1845, Бештвіна, цяпер раён Хрудзім, Чэхія — 15 лютага 1919, Прага) — чэшскі піяніст.

Карал Слаўкаўскі
Карал Слаўкаўскі. Малюнак Яна Вілімека
Карал Слаўкаўскі. Малюнак Яна Вілімека
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 25 студзеня 1846(1846-01-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 лютага 1919(1919-02-15)[1] (73 гады)
Месца смерці
Музычная дзейнасць
Прафесіі піяніст
Інструменты фартэпіяна

Пачаў вучыцца музыцы ў свайго дзядзькі, мясцовага настаўніка. Затым перабраўся ў Прагу, дзе вучыўся ў кампазітара Чэнека Вінаржа і піяніста Аляксандра Драйшака. У 1864 годзе дэбютаваў як акампаніятар, першы сольны канцэрт даў у 1870 годзе. Адным з першых пражскіх выканаўцаў зацікавіўся старадаўняй музыкай, выконваў творы Даменіка Скарлаці. Найбольш вядомы як першы выканаўца Фартэпіяннага канцэрту Антаніна Дворжака (24 сакавіка 1878), быў таксама першым выканаўцам некаторых фартэпіянных п'ес Бедржыха Сметаны, ахвотна іграў ранніх чэшскіх кампазітараў (Воржышака, Душака). З 1867 года вёў таксама выкладчыцкую дзейнасць.

Зноскі

Спасылкі правіць