Ка́ра Джо́селін Дэлеві́нь (англ.: Cara Jocelyn Delevingne; 12 жніўня 1992, Лондан — брытанская супермадэль і актрыса. Адна са «стылёвых людзей фэшн-індустрыі ва ўзросце да 45 гадоў» на думку амерыканскай версіі часопіса Vogue[4]. У рэйтынгу «50 супермадэлей свету» прафесійнага партала Models.com займае 5 месца[5], а ў рэйтынгу брытанскай Evening Standard  (руск.) «1000 самых уплывовых асоб 2011 года» знаходзіцца ў катэгорыі «самых запрашаных»[6].

Кара Дэлевінь
Дата нараджэння 12 жніўня 1992(1992-08-12)[1][2] (31 год)
Месца нараджэння
Рост 176 см[3]
Колер валасоў блонд[d]
Грамадзянства

Біяграфія правіць

Кара Дэлевінь — унучка былога кіраўніка дзяржаўнай камісіі «Англійская спадчына  (руск.)» сэра Джосліна Стывенса. Маці — Пандора — персанальны шопер брытанскай сеткі крам Selfridges, а бацька Чарлз — праектант жытла. Вырасла ў асабняку ў прэстыжным лонданскім раёне Белгрэйвія  (руск.), скончыла прыватную школу Bedales. Старэйшая сястра — Хлоя, сярэдняя — мадэль Попі Дэлевінь.

Кар'ера правіць

У 2012 годзе Дэлевінь, разам з мадэлямі Ідзі Кэмпбел і Джордан Дан  (руск.), стала тварам касметычнага брэнда Burberry Beauty. Разам з акцёрам Эдзі Рэдмейнам  (руск.) была тварам рэкламнай кампаніі «вясна/лета 2012» Burberry (фатограф Марыа Тэсціна  (руск.)). Брала ўдзел у рэкламных кампаніях H&M Authentic Collection (2011), Dominic Jones Jewellery (2012), Blumarine і Zara. Брытанская версія часопіса Vogue назвала Дэлевмнь «зорным тварам» сезона «восень/зіма 2012—2013» за ўдзел у паказах Shiatzy Chen, Jason Wu, Oscar de la Renta  (руск.), Burberry  (руск.), Dolce & Gabbana  (руск.), Fendi  (руск.), Stella McCartney  (руск.) і Chanel  (руск.).

У лістападзе 2012 года Дэлевінь атрымала званне «Мадэль года» ад British Fashion Awards[7].

У снежні 2012 года Дэлевінь падпісала кантракт з DKNY і стала афіцыйным тварам маркі на сезон «вясна/лета 2013». Адна з мадэлей, якая ўдзельнічала доўгі час у здымках калекцый для інтэрнэт-крамы Asos.

У 2014 годзе Кара Дэлевінь стала тварам Topshop у рэкламнай кампаніі восень/зіма 2014 года[8].

Актрыса правіць

Пачынаючы з 2012 года Дэлевінь іграла эпізадычныя ролі. У 2013 годзе Дэлевінь знялася ў кароткаметражным фільме The Return і агучыла дыджэя на станцыі Non Stop Pop у відэагульні Grand Theft Auto V.

2 снежня 2014 года прайшла кастынг для фільма «Атрад самагубак  (руск.)» на ролю галоўнага антаганіста — Чараўніцы[9].

12 мая 2015 года Люк Бесон на сваёй старонцы ў Facebook напісаў, што запрасіў Кару Дэлевінь на галоўную ролю ў фільм «Валерыян і горад тысячы планет»[10], прэм'ера якога адбылася 21 ліпеня 2017 года.

Асабістае жыццё правіць

З’яўляецца бісексуалкай[11]. Сустракалася з актрысай Мішэль Радрыгез  (бел. (тар.))[12].

З канца 2014 сустракалася са спявачкай Эні Кларк  (руск.)[13]. У верасні 2016 года пара разышлася[14].

Скандалы правіць

У пачатку мая 2013 года шэраг вядомых брытанскіх выданняў актыўна абмяркоўвалі выпадак, калі фотакамеры заспелі Дэлевінь з пакуначкам з белым парашком, які выпаў з яе сумачкі. На фатаграфіях таксама было бачна, як мадэль спрабуе хутка яго схаваць. Брэнд H&M, які ў 2005 годзе спыніў супраца з Кейт Мос з-за інцыдэнту з наркотыкамі, зрабіў афіцыйную заяву для Daily Mail  (руск.), у якім заявіў, што праводзіць разбор[15]. У жніўні таго ж года H&M адмовіўся працягваць супрацу з Карай Дэлевінь. Прэс-сакратар кампаніі вытлумачыў гэта тым, што яны не бачаць патрэбе ў працы з ёй у агляднай будучыні, «яна не наша мадэль… мы проста скарысталіся яе паслугамі для дадзенага паказу», а то, што яна ўспрымалася як твар брэнда H&M было «недаразуменнем»[16].

Фільмаграфія правіць

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2012
ф Ганна Карэніна  (руск.) Anna Karenina Княжна Сарокіна
2013
кар The Return
2014 с Плейхаус Playhouse Presents Хлоя
2014
ф Твар анёла  (руск.) The Face of an Angel Мелані
2014
тф The Feeling Nuts Comedy Night
2014
кар Die Antwoord: Ugly Boy
2015
кар Taylor Swift: Bad Blood мама Чакер[17]
2015
ф Лонданскія палі London Fields Кэт Талент
2015
ф Папяровыя гарады  (руск.) Paper Towns Марго Рот Шпігельман
2015
ф Пэн: Падарожжа ў Нетландыю  (руск.) Pan русалка
2016
ф Закаханыя дзеці  (руск.) Kids in Love Віола
2016
ф Атрад самагубак Suicide Squad Джун Мун / Чараўніца
2017
ф Цюльпанная ліхаманка  (руск.) Tulip Fever Генрыета
2017
ф Валерыян і горад тысячы планет Valerian and the City of a Thousand Planets Ларэлін

Заўвагі правіць

  1. Cara Delevingne // GeneaStar
  2. Cara Delevingne // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.fashionmodeldirectory.com/models/Cara_Delevingne/ Праверана 5 снежня 2017.
  4. The Vogue 120: The Stylish Singers, Designers, Actors, Models, and More Under 45 of The Moment — Magazine — Vogue(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2012. Праверана 7 лістапада 2017.
  5. MODELS.com’s Top 50 Models(недаступная спасылка — гісторыя ).
  6. "London's 1000 most influential people 2011: Most Invited". Evening Standard [брытанская англійская]. Праверана 2017-08-12.
  7. Model 2012 (англ.)(недаступная спасылка — гісторыя ). www.britishfashionawards.com. Праверана 12 жніўня 2017.
  8. Кара Делевинь стала лицом Topshop (руск.)(недаступная спасылка). ladyindress.com.ua (Июнь 25, 2014). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 26 чэрвеня 2014.
  9. Justin Kroll. ‘Suicide Squad’ Cast Revealed: Jared Leto to Play the Joker, Will Smith is Deadshot. Variety (02 декабря 2014).
  10. Люк Бессон снимет фантастику с Дэйном ДеХааном и Карой Делевинь. Facebook (12 мая 2015).
  11. "Cara Delevingne on Being Bisexual: It's 'Not a Phase'". Entertainment Tonight [англійская]. Праверана 2017-08-12.
  12. Актриса Мишель Родригес призналась, что встречается с моделью Карой Делевинь. vesti.ru. Праверана 12 жніўня 2017.
  13. Bayley, Leanne. "Is St. Vincent's new song about Cara Delevingne?". Glamour UK [брытанская англійская]. Архівавана з арыгінала 17 жніўня 2016. Праверана 2017-08-12. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2016. Праверана 7 лістапада 2017.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2016. Праверана 7 лістапада 2017.
  14. Cara Delevingne and St. Vincent Reportedly Split.
  15. "Cara Delevingne's modelling work under threat after she's 'spotted with bag of cocaine'". Mail Online. Праверана 2017-08-12.
  16. 'She Is Not A Model With Us': H&M Confirm Cara Delevingne Is Not The Brand’s Face? | Grazia Fashion
  17. Becky Freeth.. Bringing out the big guns! Lingerie-clad vixen Cara Delevingne is unveiled as ANOTHER of Taylor Swift's saucy celebrity heroines for the Bad Blood music video (англ.). www.dailymail.co.uk (15 мая 2015). Праверана 24 мая 2015.

Спасылкі правіць