Кардэгарда
Кардэгарда таксама ўжываецца кардэгардыя (фр.: corps de garde) — збудаванне ў фартэцыях і замках XVI—XVIII стагоддзяў для размяшчэння каравула.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/24/Old_Guardhouse%2C_Royal_Military_College_of_Canada.jpg/220px-Old_Guardhouse%2C_Royal_Military_College_of_Canada.jpg)
Кардэгарды будаваліся з цэглы, каменю, часам у тэхніцы прускага мура, але для ВКЛ і Беларусі найбольш характэрнымі былі кардэгарды з дрэва. Прыкладам у пачатку ХІХ стагоддзя ў Слуцкай фартэцыі ўсе чатыры кардэгарды ля брамаў былі драўлянымі.
Звычайна будавалася ў комплексе з брамай. Унутры месціліся памяшканні для варты і афіцэраў. Часам кардэгарды аб'ядноўваліся з астрогам-мытняй.
Літаратура
правіць- Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1993. ISBN 5-85700-078-5