Карлес Кота
Карлес Кота Пахес (ісп.: Carles Coto Pagès; нар. 11 лютага 1988, Фігерас, Іспанія) — іспанскі футбаліст, паўабаронца андорскага клуба «Санта Калома».
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Карлес Кота Пахес | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
11 лютага 1988[1] (34 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 173 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 68 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 8 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Клубная кар’ераПравіць
Выхаванец «Барселоны», пазней выступаў у клубах ніжэйшых дывізіёнаў Іспаніі. У 2010—2011 гадах гуляў за кіпрскі «Анартосіс», пазней — за тбіліскае «Дынама», з якім стаў чэмпіёнам Грузіі.
У ліпені 2013 года перайшоў у мінскае «Дынама». Адразу стаў асноўным іграком дынамаўцаў, выступаў на пазіцыі флангавага паўабаронцы, але з верасня 2013 года страціў месца ў аснове. Па заканчэнні сезона пакінуў мінскі клуб.
У лютым 2014 года стаў іграком узбекскага «Бунёдкара»[2]. З 2015 года на працягу двух сезонаў выступаў у чэмпіянаце Кіпра.
У жніўні 2017 года вярнуўся ў Іспанію, стаўшы іграком клуба трэцяга дывізіёна «Рая Махадаонда». Пакінуў яго па заканчэнні сезона 2017/18. У сезоне 2018/19 выступаў за клуб «Волас» з другога дывізіёна Грэцыі.
У верасні 2019 года далучыўся да «Фігераса». У жніўні 2021 года перайшоў у клуб «Санта Калома» з чэмпіянату Андоры.
Міжнародная кар’ераПравіць
Падчас выступаў за «Барселону» выклікаўся ў юнацкія зборныя Іспаніі. У 2007 у складзе зборнай да 19 гадоў стаў чэмпіёнам Еўропы.
ДасягненніПравіць
- Чэмпіён Грузіі: 2012/13
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2013
- Уладальнік Суперкубка Узбекістана: 2014
- Пераможца Сегунды B: 2017/18 (група 1)
- Пераможца Футбольнай лігі Грэцыі: 2018/19
- Чэмпіён Еўропы да 19 год: 2007
Зноскі
- ↑ Carles Coto // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ «Бунедкор» подписал контракт с воспитанником академии «Барселоны» Архівавана 5 сакавіка 2016.