Хаўмеа (карлікавая планета)
Хаўме́а, ці Хаўме́я (136108 Haumea паводле каталога ЦМП[1]; старое абазначэнне 2003 EL61) — чацвёртая па велічыні карлікавая планета Сонечнай сістэмы. Класіфікуецца як плутоід, транснептунавы аб’ект (ТНА)[2]. Паводле даных астраномаў з Паламарскай абсерваторыі (Каліфорнія), мае памер, параўнальны з памерам Плутона, моцна выцягнутую форму і перыяд кручэння вакол сваёй восі каля 4 гадзін. Мае 2 спадарожнікі з перыядамі абароту 18 і 49 сутак. Названа ў гонар гавайскай багіні ўрадлівасці і дзетараджэння[3].
ГісторыяПравіць
Аб’ект быў адкрыты ў 2005 годзе[6], 29 ліпеня 2005 года яму быў прысвоены папярэдні парадкавы нумар 2003 EL61 («2003» азначала дату адкрыцця іспанскімі даследчыкамі[7]). 7 верасня 2006 года аб’ект быў занесены ў афіцыйны каталог малых планет як (136108) 2003 EL61.
На званне першаадкрывальнікаў гэтага аб’екта прэтэндавалі дзве групы астраномаў: з Іспаніі і ЗША. Міжнародны астранамічны саюз абраў імя, прапанаванае амерыканцамі. 17 верасня было абвешчана аб прысваенні аб’екту імені Хаўмеа і прысваенні яму статусу карлікавай планеты[8].
ХарактарыстыкіПравіць
- Форма і памеры
Першыя ж фотаметрычныя назіранні, зробленыя групай Браўна ў 2005 годзе праз телескоп у Абсерваторыі Кека, выявілі, што Хаўмеа верціцца вельмі хутка — яе перыяд абароту вакол уласнай восі складае 3,9155±0,0002 гадзіны[9]
Вельмі хуткае вярчэнне Хаўмеі павінна скажаць яе форму. Гэта ўскосна пацвярджаецца тым, што ў яе назіраюцца вялікія ваганні яркасці — іх амплітуда дасягае (0,28±0,04)m.[9] Хоць прычынай гэтых ваганняў можа быць неаднароднасць паверхні (як у Плутона, у якога адхіленні ў яркасці дасягаюць 35%), для Хаўмеа прычынай змянення яркасці з'яўляецца, хутчэй за ўсё, яе выцягнутая форма[10]. Даследчыкі прамадэліравалі форму аб'екта і ўстанавілі, што найлепшую адпаведнасць дае мадэль у выглядзе эліпсоіда Якобі[en] з памерамі 1960×1518×996 км і альбеда 0,73[9]. У гэтым выпадку памеры Хаўмеі — каля дыяметра Плутона «ўздоўж» і ў два разы менш — «папярок», і Хаўмеа займае трэцяе або чацвёртае месца сярод транснептунавых аб’ектаў пасля Эрыды, Плутона і, магчыма, Макемаке.
У 2007 годзе былі апублікаваны вынікі вымярэння дыяметра і альбеда Хаўмеі, зробленыя пры дапамозе інфрачырвонага касмічнага тэлескопа Спітцэр. Згодна з гэтымі вымярэннямі, сярэдні дыяметр Хаўмеі аказаўся ровен 1150+250−100 км, а альбеда — 0,84+0,10−0,20[11].
Вымярэнні памераў аб'екта, праведзеныя ў 2009 годзе пры дапамозе інфрачырвонай касмічнай абсерваторыі Гершэль, паказалі, што яе сярэдні дыяметр ляжыць у дыяпазоне 1212—1491 км[12].
- Маса
Маса Хаўмеі вызначана па арбітах спадарожнікаў і роўная (4,004±0,040)×1021 кг, што складае 24 % ад масы Эрыды і 32 % масы Плутона[13]. Зыходзячы з разліковай формы аб'екта, яго сярэдняя шчыльнасць у 2006 годзе ацэньвалася ў 2,6—3,34 г/см³.[9] Такім чынам, шчыльнасць Хаўмеі вышэй, чым у яе суседзяў па поясу Койпера. У 2007, 2010 і 2014 гадах шчыльнасць Хаўмеі была ацэнена ў 2,5—2,6 г/см³[12][14][15].
- Паверхня
Спектр Хаўмеа паказвае, што яе паверхня, як і паверхня Харона, пакрыта пераважна вадзяным лёдам.
У 2009 годзе доктар Педра Ласерда (Pedro Lacerda) з Каралеўскага ўніверсітэта ў Белфасце паведаміў аб выяўленні на паверхні Хаўмеа каляровай анамаліі — вялікай плямы, якая мае чырвонае адценне ў бачным дыяпазоне. Прырода і паходжанне дадзенага аб’екта дакладна не ўстаноўлены. Меркавана гэта можа быць вобласць акладанняў нейкіх мінералаў ці арганічных злучэнняў[10][16]. Па іншай гіпотэзе «чырвоная пляма» ўяўляе сабой след ад сутыкнення Хаўмеа з іншым нябесным целам[17][18].
КольцыПравіць
У кастрычніку 2017 года стала вядома аб выяўленні кольцаў у Хаўмеі[4]. Іх радыус складае прыкладна 2287 км, з шырынёю ў 70 км і празрыстасцю 0,5.
СпадарожнікіПравіць
Дыяметр большага спадарожніка (Хііяка) — каля 350 км, перыяд абарачэння — 48,9 сутак, радыус арбіты — 49,9 тыс. км. Другі спадарожнік (Намака) прыкладна ўдвая менш першага, верціцца вакол Хаўмеа па арбіце з вялікай паўвоссю 25,6 тыс. км з перыядам 18 сутак[13].
АсколкіПравіць
Магчыма, Хаўмеа ўтварылася ў выніку сутыкнення двух нябесных цел. Большая частка лёгкіх кампанентаў (метан і вадзяны лёд) пасля ўдару часткова знікла, часткова была выкінута ў навакольную прастору і пасля ўтварыла два спадарожнікі (магчыма, будуць адкрыты яшчэ спадарожнікі). Гіпотэза сутыкнення ўскосна пацвярджаецца тым, што на падобных арбітах абарочваюцца яшчэ як мінімум тры ТНА меншага памеру з аналагічнымі Хаўмеа спектрамі — магчыма, «асколкі» Хаўмеа і разбітага ўдарам аб’екта дыяметрам каля 1600 км. Два іншыя ТНА-спадарожнікі, якія раней лічыліся «асколкамі», маюць чырвоны колер і таму не адносяцца да ўдзельнікаў гэтага катаклізму[19]. Пошук «асколкаў» працягваецца[20].
Гл. таксамаПравіць
ЗноскіПравіць
- ↑ Minor Planet Names: Alphabetical List (англ.) . IAU Minor Planet Center. Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2012.
- ↑ News Release — IAU0807: IAU names fifth dwarf planet Haumea(англ.)
- ↑ 136108 Haumea (2003 EL61)(англ.) // JPL Small-Body Database Browser, California Institute of Technology
- ↑ 4,0 4,1 Ortiz, J. L.; Santos-Sanz, P.; Sicardy, B.; Benedetti-Rossi, G.; Bérard, D.; Morales, N.; Duffard, R.; Braga-Ribas, F.; et al. (2017). "The size, shape, density and ring of the dwarf planet Haumea from a stellar occultation". Nature 550 (7675): 219–223. doi: .
- ↑ Surprise! Dwarf Planet Haumea Has a Ring, Sky and Telescope, October 13, 2017.
- ↑ Дакладней, Хаўмеа была адкрыта групай даследчыкаў Калтэха ў Паламарскай абсерваторыі 28 снежня 2004, і ў ліпені 2005 года групай з іспанскай абсерваторыі Сьера Невада. Аб палеміцы з нагоды даты і прыярытэту адкрыцця гл. спрэчка вакол адкрыцця Хаўмеа[en].
- ↑ IAUC 8577: 2003 EL_61, 2003 UB_313, 2005 FY_9; C/2005 N6(англ.)
- ↑ Хаумеа из внешней части Солнечной системы(руск.)
- ↑ 9,0 9,1 9,2 9,3 D. L. Rabinowitz, et al. Photometric Observations Constraining the Size, Shape, and Albedo of 2003 EL61, a Rapidly Rotating, Pluto-Sized Object in the Kuiper Belt // Astrophysical Journal. — 2006. — Vol. 639. — № 2. — P. 1238–1251. — DOI:10.1086/499575 — — arΧiv:astro-ph/0509401
- ↑ 10,0 10,1 Дмитрий Целиков. Представлено описание карликовой планеты Хаумеа (руск.) , Компьюлента (2009-09-16). Праверана 21 лютага 2012.
- ↑ J. Stansberry, W. Grundy, M. Brown, et al. Physical Properties of Kuiper Belt and Centaur Objects: Constraints from Spitzer Space Telescope // The Solar System beyond Neptune. — University of Arizona Press, February 2007. —
- ↑ 12,0 12,1 E. Lellouch, et al. "TNOs are cool": A survey of the trans-Neptunian region II. The thermal lightcurve of (136108) Haumea // Astronomy and Astrophysics. — 2010. — Vol. 518. — P. L147. — DOI:10.1051/0004-6361/201014648 — — arΧiv:1006.0095 (гл. табліцу 1)
- ↑ 13,0 13,1 Ragozzine D., Brown, M.E. Орбиты и массы спутников карликовой планеты Хаумеа = Orbits and Masses of the Satellites of the Dwarf Planet Haumea = 2003 EL61 // The Astronomical Journal. — 2009. — № 6. — P. 4766—4776. — arΧiv:0903.4213
- ↑ Lacerda, Pedro; Jewitt, David C. (2007). "Densities of Solar System Objects from Their Rotational Light Curves". The Astronomical Journal 133 (4): 1393–1408. doi: . Bibcode: 2007AJ....133.1393L. http://iopscience.iop.org/article/10.1086/511772/pdf.
- ↑ Alexandra C. Lockwood, Michael E. Brown, John Stansberry (2014). The size and shape of the oblong dwarf planet Haumea
- ↑ P. Lacerda Time-Resolved Near-Infrared Photometry of Extreme Kuiper Belt Object Haumea // Astronomical Journal. — 2009. — Vol. 137. — № 2. — P. 3404–3413. — DOI:10.1088/0004-6256/137/2/3404 —
- ↑ На планете Хаумеа открыто большое красное пятно(руск.) // Мембрана
- ↑ Agence France-Presse Astronomers get lock on diamond-shaped Haumea. European Planetary Science Congress in Potsdam. News Limited (16 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2012. Праверана 16 верасня 2009.
- ↑ Visible spectroscopy in the neighborhood of 2003 EL61 (англ.)
- ↑ Detection of Additional Members of the 2003 EL61 Collisional Family via Infrared Spectroscopy (англ.)