Макемаке (карлікавая планета)
Макемаке (136472 Makemake па каталогу ЦМП; сімвал: )[2] — найбуйнейшы з вядомых аб’ектаў пояса Койпера сярод кьюбівана і трэцяя па велічыні з вядомых карлікавых планет у Сонечнай сістэме. Сваё незвычайнае імя атрымаў у гонар рапануйскага бога багацця Маке-Маке. Дыяметр Макемаке — тры чвэрці ад дыяметра Плутона. У Макемаке не выяўлена спадарожнікаў, што робіць яго ўнікальным сярод найбуйнейшых аб’ектаў пояса Койпера. Тэмпература на паверхні Макемаке экстрэмальна нізкая, прыкладна 30 К (-243 °C); гэта можа азначаць, што яго паверхня пакрыта метанавым і, магчыма, азотным лёдам.
|
Аб’ект быў адкрыты 31 сакавіка 2005 года групай астраномаў на чале з Майклам Браўнам, аб яго адкрыцці было афіцыйна заяўлена 29 ліпеня 2005 года. Першапачаткова быў вядомы як 2005 FY9, затым — як малая планета № 136472. 11 чэрвеня 2008 года Міжнародны астранамічны саюз (МАС) уключыў Макемаке ў спіс кандыдатаў на прысваенне статусу «плутоіда» (так называюць карлікавыя планеты за арбітай Нептуна). З ліпеня 2008 года Макемаке афіцыйна лічыцца плутоідам, нароўні з Плутонам, Хаўмеа і аб’ектам Эрыс.
Адкрыццё
правіцьМакемаке быў адкрыты 31 сакавіка 2005 групай астраномаў Паламарскай абсерваторыі на чале з Майклам Браўнам, аб адкрыцці было афіцыйна заяўлена 29 ліпеня 2005. У той жа дзень было заяўлена аб адкрыцці іншай карлікавай планеты, Эрыды, за два дні да гэтага — Хаўмеа.
Нягледзячы на тое, што Макемаке — даволі яркі аб’ект (прыкладна адна пятая ад яркасці Плутона), мноства значна менш яркіх аб’ектаў пояса Койпера было адкрыта да яго. Пошукі малых планет праводзяцца галоўным чынам адносна блізка да экліптыкі (да вобласці неба, па якой праходзіць бачны гадавы рух Сонца) з-за таго, што імавернасць выявіць новыя аб’екты ў гэтай вобласці максімальная. Відаць, Макемаке не быў знойдзены пры больш ранніх назіраннях гэтага ўчастка нябеснай сферы з-за яго высокага нахілення і таму, што на момант свайго адкрыцця ён быў на вялікай адлегласці ад экліптыкі, у сузор’і Паўночнага паўшар’я — Валасы Веранікі.
Яркасць Макемаке была дастатковая для таго, каб гэты транснептунавы аб’ект быў знойдзены яшчэ ў 1930 годзе, пры пошуках Плутона Клайдам Томбам. У гэту эпоху Макемаке быў усяго на некалькі градусаў вышэй экліптыкі, недалёка ад мяжы паміж сузор’ямі Цяльца і Возніка, і меў зорную велічыню каля 16,0. Аднак гэтая вобласць неба вельмі блізкая да Млечнага Шляху, і Макемаке было б амаль немагчыма знайсці на шчыльным зорным фоне. Пасля адкрыцця Плутона Томб працягваў свае пошукі яшчэ на працягу некалькіх гадоў, але так і не змог знайсці ні Макемаке, ні іншых транснептунавых аб’ектаў.
Назва
правіцьЧасовае абазначэнне 2005 FY было дадзена Макемаке пасля афіцыйнага адкрыцця. Да гэтага група астраномаў, якая адкрыла аб’ект, выкарыстоўвала для яго кодавую назву «Велікодны заяц», бо яго адкрыццё адбылося неўзабаве пасля Вялікадня.
У ліпені 2008 года, у адпаведнасці з правіламі МАС для класічных аб’ектаў пояса Койпера (кьюбівана) , 2005 FY было прысвоена імя бажаства-творцы. Імя Маке-Маке, стваральніка чалавецтва і бога багацця з міфаў рапануйцаў, карэнных жыхароў вострава Вялікадня, было абрана ў асноўным для таго, каб захаваць сувязь аб’екта і Вялікадня.
Арбіта і класіфікацыя
правіцьУ 2009 годзе Макемаке знаходзіўся на адлегласці ў 52 а.а. ад Сонца, амаль у самай далёкай ад Сонца кропцы сваёй арбіты. Яго арбіта падобная з арбітай Хаўмеа сваім высокім нахілам (29°) і ўмераным эксцэнтрысітэтам (каля 0,16). Аднак арбіта Макемаке крыху далей ад Сонца па сваёй вялікай паўвосі і перыгелію. Яго арбітальны перыяд блізкі да 310 гадоў. Для параўнання, у Плутона ён складае 248 гадоў, а ў Хаўмеа — 283 года. Як Макемаке, так і Хаўмеа ў пачатку XXI стагоддзя знаходзяцца высока над экліптыкай, на вуглавой адлегласці каля 29°, пры гэтым Макемаке рухаецца да свайго афелія, якога дасягне ў 2033 г.
Макемаке класіфікуецца як кьюбівана; гэта азначае, што яго арбіта знаходзіцца на дастатковым аддаленні ад Нептуна, каб заставацца ўстойлівай на працягу ўсяго існавання Сонечнай сістэмы. У адрозненне ад плуціна, якія знаходзяцца з Нептуном у рэзанансе 2:3, класічныя аб’екты ў перыгеліі аддаляюцца на значную адлегласць ад Сонца, у зоны, свабодныя ад гравітацыйных узбурэнняў, якія ствараюцца Нептунам. Такія аб’екты валодаюць даволі нізкім эксцэнтрысітэтам (каля 0,2) і верцяцца вакол Сонца па планетападобных арбітах (яны праходзяць блізка да плоскасці экліптыкі і амаль кругавыя, як у планет). Аднак Макемаке — член «дынамічна гарачага» класа класічных аб’ектаў пояса Койпера; гэта азначае, што ён мае высокае нахіленне ў параўнанні з астатнімі членамі групы. Магчыма, Макемаке знаходзіцца ў арбітальным рэзанансе 11:6 з Нептуном.
Фізічныя характарыстыкі
правіцьЯркасць, тэмпература і памеры
правіцьМакемаке — другі па яркасці з вядомых аб’ектаў пояса Койпера пасля Плутона. У сакавіку 2005 года ён знаходзіўся ў супрацьстаянні ў сузор’і Валасы Веранікі і меў зорную велічыню 16,7.
Спектр
правіцьУ артыкуле часопіса Astronomy and Astrophysics (Лікендра і інш, 2006) паведамляецца аб вымярэннях бачнага і блізкага інфрачырвонага спектра Макемаке. Аўтары выкарысталі тэлескоп «Гершэль» і Нацыянальны тэлескоп «Галілеа» і высветлілі, што паверхня Макемаке нагадвае паверхню Плутона. Як і Плутон, Макемаке выглядае чырвоным у бачным спектры, хоць і значна менш чырвоны, чым, напрыклад, Эрыс (гл. параўнанне колераў ТНА). Блізкі інфрачырвоны спектр адзначаны моцнымі паглынальнымі лініямі метана. Метан таксама назіраўся на Плутоне і на Эрысе, аднак там яго спектральныя лініі намнога слабейшыя.
Спектральны аналіз паверхні Макемаке паказвае, што метан прысутнічае на паверхні аб’екта ў форме вялікіх (памерам прынамсі ў 1 гл) зерняў. Акрамя таго, там можа знаходзіцца вялікая колькасць метану і талінаў , хутчэй за ўсё, утвораных пры фатолізе метану сонечным выпраменьваннем. Таліны, верагодна, тлумачаць чырванаватае адценне Макемаке ў бачным спектры. Ёсць доказы існавання на паверхні Макемаке азотнага лёду (па меншай меры, перамешанага з іншымі льдамі), аднак яго доля непараўнальная з колькасцю гэтага рэчыва на Плутоне і Трытоне, дзе ён складае амаль 98 % кары. Адносны дэфіцыт азотнага лёду азначае, што запасы азоту былі нейкім чынам вычарпаныя за час існавання Сонечнай сістэмы.
Далёкая інфрачырвоная (24-70 мкм) і субміліметровая (70-500 мкм) фотаметрыя пры дапамозе тэлескопаў «Спітцар» і «Гершэль» паказала, што паверхня Макемаке неаднастайная. Хоць вялікая частка паверхні пакрыта метанавымі і азотнымі льдамі, і велічыня альбеда там дасягае 78-90 %, існуюць невялікія ўчасткі прыцемненага ландшафту, якія пакрываюць 03/07% паверхні, дзе велічыня альбеда не перавышае 02/12%.
Атмасфера
правіцьПрысутнасць метану і, магчыма, азоту робіць імаверным існаванне на Макемаке часовай атмасферы, падобнай на тую, якая з’яўляецца ў Плутона ў перыгеліі. Азот, у выпадку яго наяўнасці, быў бы дамінуючым кампанентам гэтай атмасферы. Існаванне часовай атмасферы магло б даць натуральнае тлумачэнне дэфіцыту азоту на Макемаке: паколькі прыцягненне планеты слабейшае, чым у Плутона, Эрыды ці Трытона, то вялікая колькасць азоту, магчыма, была знесена планетарным ветрам; метан лягчэй, чым азот, і мае значна меншы ціск пароў пры тэмпературах, пануючых на Макемаке (30-35 К), што і перашкаджае яго страце; вынік гэтых працэсаў — значна больш высокая канцэнтрацыя метану.
Адсутнасць спадарожнікаў
правіцьНа арбіце вакол Макемаке не было выяўлена ні аднаго спадарожніка. Пры гэтым любы спадарожнік з яркасцю хоць бы 1 % ад яркасці Макемаке быў бы знойдзены, калі б знаходзіўся на вуглавой адлегласці не бліжэй за 0,4 вуглавой секунды ад гэтай планеты. Гэта адрознівае Макемаке ад іншых буйных транснептунавых аб’ектаў, якія амаль усе валодаюць па меншай меры адным спадарожнікам: Эрыда — адным, Хаўмеа — двума і Плутон — трыма. Мяркуецца, што ад 10 да 20 % транснептунавых аб’ектаў маюць адзін ці больш спадарожнікаў. Паколькі наяўнасць спадарожніка дазваляе простым метадам вымераць масу аб’екта, адсутнасць спадарожніка ўскладняе атрыманне дакладных дадзеных аб масе Макемаке.
Зноскі
- ↑ JPL/NASA. What is a Dwarf Planet? . Jet Propulsion Laboratory (22 красавіка 2015). Праверана 19 студзеня 2022.
- ↑ JPL/NASA. What is a Dwarf Planet? . Jet Propulsion Laboratory (22 красавіка 2015). Праверана 19 студзеня 2022.