Карл Бялініс (літ.: Karolis Bielinis; 1868 — ?) — беларускі і літоўскі каталіцкі святар.

Карл Бялініс
Дзейнасць каталіцкі святар
Нараджэнне 1868
Смерць невядома

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў 1868 годзе. Прыняў сакрамант святарства ў 1905 годзе. Служыў у парафіі бернардзінцаў у Глуску. У 1907—1909 гадах у касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў вёсцы Журавічы (Старыя Журавічы), цяпер Рагачоўскі раён. З 1911 года адміністратар парафіі Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў вёсцы Харомцы Бабруйскага павета, цяпер Акцябрскі раён[1].

Арыштаваны. Вызвалены (верагодна, у пачатку 1920-х).

 
Касцёл у Біюцішкісе

Пазней служыў у Літве[1]. У 1930—1931 гадах пабудаваў новы драўляны касцёл Святой Ганны[lt] ў вёсцы Біюцішкіс[lt][2].

Крыніцы

правіць
  1. а б Маракоў, Л. БЯЛІНІС Карл // Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі (1917—1964) / Леанід Маракоў. — Мінск: Смэлтак, 2009. — 776 с. — ISBN 978-985-6917-12-0.
  2. Molėtų turizmo ir verslo informacijos centras. www.infomoletai.lt. Праверана 7 чэрвеня 2024.

Літаратура

правіць