Адкрыць галоўнае меню

Карл Карлавіч Грыгаровіч

(Пасля перасылкі з Карл Грыгаровіч)

Карл Карлавіч Грыгаровіч (ням.: Charles Gregorowitsch; 25 кастрычніка 1868, Пецярбург — 25 сакавіка 1921, Віцебск) — беларускі скрыпач і педагог. Інтэрпрэтатар скрыпічнай і квартэтнай класікі.

Карл Карлавіч Грыгаровіч
Поўнае імя ням.: Charles Gregorowitsch
Дата нараджэння 25 кастрычніка 1868(1868-10-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 сакавіка 1921(1921-03-25) (52 гады)
Месца смерці
Музычная дзейнасць
Прафесіі выканаўца, педагог
Інструменты скрыпка

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў сям'і выхадцаў з Беларусі. Ад 1883 штогод прыязджаў з канцэртамі ў Віцебск, куды ў 1918 пераехаў жыць.

Апошні вучань Генрыка Вяняўскага, займаўся таксама ў Маскве ў Васіля Безякірскага і ў Вене ў Якаба Донта затым ўдасканальваў сваё майстэрства ў Берліне ў Ёзэфа Іаахіма. Гастраляваў па свеце з 1883 года, у 1896-97 гг. здзейсніў канцэртнае турнэ па ЗША, атрымаўшы вельмі спачувальныя водгукі крытыкі, якая вітала яго «бліскучы запал і націск» у варыяцыях Иаахіма[1] і «цудоўную тэхніку і цеплыню спасціжэння» у Першым канцэрце Макса Бруха[2], у 1899—1901 гг. распачаў (разам з фінскім піяністам Эдвардам Фацарам) сусветнае турнэ па трох кантынентах (Амерыка, Азія, Афрыка). З 1903 — прафесар Маскоўскага філарманічнага вучылішча. З 1910 — першая скрыпка ў квартэце герцага Мекленбургскага. Па сведчанні Генры Лахі, «па шыраце і плыўнасці тону яго параўноўвалі з Сарэ і Сарасаце»[3].

Пасля рэвалюцыйных падзей 1917 года жыў і працаваў у Віцебску. Працаваў прафесарам народнай кансерваторыі. Выступаў у суправаджэнні віцебскага сімфанічнага аркестра, удзельнічаў у штотыднёвых вечарынах камернай музыкі, знаёмячы віцебскую публіку з навінамі заходняй музычнай культуры.

У 1921 годзе арыштаваны за тое, што «па прыездзе польскай дэлегацыі ў Віцебск пазнаёміўся з польдэлегатамі… і зарэкамендаваў сябе ў вачах прадстаўнікоў дэлегацыі з самага лепшага боку, у выніку чаго дэлегацыя выдала Грыгаровічу дакумент аб яго поўнай лаяльнасці ў адносінах да Польшчы, на прадмет ўезду ў такую​​», і прысуджаны да трох гадоў прымусовых работ[4]. Да гэтага часу незразумела, памёр ён ад голаду ў заключэнні або быў расстраляны пры спробе бегчы з Расіі[5].

Вучнем Грыгаровіча быў Браніслаў Губерман, які гаварыў, што Грыгаровіч «навучыў яго ўсяму, чаму можа навучыць настаўнік»[6].


Зноскі