Карл Марцін Сініярв

Карл Марцін Сініярв (эст.: Karl Martin Sinijärv; нар.4 чэрвеня 1971, Талін) — эстонскі журналіст, паэт і тэлевядучы.

Карл Марцін Сініярв
Род дзейнасці паэт, журналіст, пісьменнік
Дата нараджэння 4 чэрвеня 1971(1971-06-04)[1] (53 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Рыйва Сініярв
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Ордэн Белай Зоркі 4-га класа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Унук Эрні Хійра. У 1977—1988 гадах хадзіў у Талінскую школу № 2. У 1988—1991 гадах вучыўся на філалагічным факультэце Тартускага ўніверсітэта. У 1988 годзе падчас вучобы працаваў у кампаніі «Urania», а ў 1989 годзе быў супрацоўнікам культурнага часопіса «Kultuur ja Elu».

Ён пачаў публікавацца ўжо ва ўзросце 17 гадоў. У 1989 годзе выйшла яго першая паэтычная кніга ў складзе зборніка, куды ўвайшлі яшчэ тры паэтычныя кнігі такіх аўтараў як Тыну Трубецкі, Рынга Рынгвеэ і Мярта Вяльятагі. Да 2011 года Сініярв выдаў 8 паэтычных кніг і кулінарную кнігу. Яго ранняя паэзія — этнафутурызм — спалучэнне архаічнага зместу і футурыстычнай формы. У яго творчасці таксама прасочваўся ўплыў авангарднай паэзіі пачатку XX стагоддзі. Ён часта эксперыментаваў з мовай і гульнёй слоў, пісаў любоўныя вершы, поўныя самаіроніі. У яго позніх зборніках вершаў пачалі пераважаць асабістыя і надзённыя тэмы. Вершы Карла Марціна Сініярва перакладзены на англійскую, фінскую, нямецкую, венгерскую, літоўскую, румынскую і шведскую мовы.

Сініярв з’яўляецца аўтарам шматлікіх артыкулаў у розных выданнях. Ён таксама быў вядучым культурных шоу «OP!» і «Jüri Üdi klubi» на эстонскім дзяржаўным тэлеканале Eesti Televisioon на працягу ўжо больш за 10 гадоў.

З красавіка 2007 года да красавіка 2016 года Сініярв з’яўляўся старшынёй Саюза пісьменнікаў Эстоніі.

Крыніцы

правіць
  1. Karl Martin Sinijärv // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.