Карл Нехамер
Карл Нехамер (ням.: Karl Nehammer; нар. 18 кастрычніка 1972, Вена, Аўстрыйская рэспубліка) — аўстрыйскі палітык, лідар Аўстрыйскай народнай партыі. Федэральны канцлер Аўстрыі з 6 снежня 2021[3]. Міністр унутраных спраў Аўстрыі з 7 студзеня 2020 да 6 снежня 2021 года. Член Нацыянальрата з 2017 да 2020 года.
Карл Нехамер | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Karl Nehammer | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Пераемнік | Rudolf Taschner[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Wolfgang Peschorn[d] | ||||||
Пераемнік | Gerhard Karner[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Шаленберг | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Шаленберг | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Claudia Plakolm[d] | ||||||
Нараджэнне |
18 кастрычніка 1972[1] (52 гады) |
||||||
Бацька | Karl Nehammer[d] | ||||||
Жонка | Katharina Nehammer[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | магістр прыродазнаўчых навук[d][2] | ||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Сайт | karl-nehammer.at | ||||||
![]() |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Вене. Вучыўся ў Кальксбургскім каледжы і гімназіі Amerlingstrasse, якую скончыў у 1992 годзе. Служыў аднагадовым добраахвотнікам , працягваў службу да 1996 года. У 1997 годзе звольніўся ў званні лейтэнанта. Працаваў выкладчыкам-трэнерам афіцэраў па пытаннях інфармацыі ў Федэральным міністэрстве абароны і трэнерам па стратэгічнай камунікацыі ў розных установах, у прыватнасці ў Інстытуце прафесійнай падрыхтоўкі і ў палітычнай акадэміі Аўстрыйскай народнай партыі. У 2012 годзе скончыў двухгадовы курс па палітычнай камунікацыі ў Дунайскім універсітэце Крэмса , атрымаўшы ступень магістра навук[4][5].
Кар’ера
правіцьУ 2007 годзе пачаў працаваць у штабе Аўстрыйскай народнай партыі. Быў кіраўніком аддзела па абслугоўванні і мабілізацыі ў штабе партыі з 2007 да 2008 года, пасля — кіраўніком аддзела па навучанні і нетворкінгу ў партыйнай акадэміі з 2008 да 2009 года. Стаў дырэктарам партыйнай акадэміі ў Ніжняй Аўстрыі[6]. У кастрычніку 2015 года прызначаны намеснікам генеральнага сакратара Аўстрыйскай Федэрацыі рабочых (Österreichischer Arbeitnehmerinnen und Arbeitnehmerbund, ÖAAB), а з красавіка 2016 да студзеня 2018 года — генеральны сакратар[4][5].
Падчас выбарчай кампаніі на прэзідэнцкіх выбарах 2016 года быў менеджарам кандыдата ад АНП Андрэаса Коля , які набраў 11 %[6][7].
У лістападзе 2016 года абраны старшынёй Венскай ячэйкі ÖAAB[5]. З красавіка 2017 года — старшыня АНП у акрузе Вена-Гітцынг[5].
На парламенцкіх выбарах 2017 года балатаваўся ад венскай акругі і ўвайшоў у парламент. Падчас фарміравання ўрада ўдзельнічаў у перамовах АНП у сферы абароны. Яго абралі намеснікам кіраўніка парламенцкай фракцыі АНП і прызначылі спікерам. У студзені 2018 года стаў генеральным сакратаром Аўстрыйскай народнай партыі, змяніўшы на пасадзе Элізабет Кёсцінгер і Стэфана Штайнера[8], у верасні 2018 года замяніў Эфгані Донмез на пасадзе прэс-сакратара па пытаннях інтэграцыі і міграцыі[9][4][5].
На парламенцкіх выбарах 2019 года балатаваўся пад № 5 акруговага спісу і № 11 федэральнага спісу АНП. У кааліцыйных перамовах удзельнічаў у абмеркаванні тэм Еўропы, міграцыі, інтэграцыі і бяспекі[10][4].
Міністр унутраных спраў Аўстрыі з 7 студзеня 2020 па 6 снежня 2021 года[11][12].
Пасля таго, як Себасцьян Курц абвясціў аб завяршэнні палітычнай кар’еры, а пазней і Аляксандр Шаленберг сышоў у адстаўку, Прэзідыум Аўстрыйскай народнай партыі прызначыў яго кіраўніком партыі і намінаваў на пасаду федэральнага канцлера Аўстрыі[13]. Яго прызначэнне як лідара АНП павінен зацвердзіць з’езд партыі[14][15]. 6 снежня 2021 года прэзідэнт Аляксандр Ван дэр Бэлен прыняў прысягу Нехамера як канцлера[3][16].
Асабістае жыццё
правіцьЖанаты з Катарынай Нехамер, экс-прэс-сакратаркай былога міністра ўнутраных спраў Вольфганга Саботкі[17]. У сям’і двое дзяцей[18].
Зноскі
- ↑ Karl Nehammer // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ а б в г Wer ist Wer
- ↑ а б Новий канцлер Австрії склав присягу (укр.). Українська правда (6 снежня 2021). Праверана 6 снежня 2021.
- ↑ а б в г New Austrian Chancellor is former Minister of the Interior Karl Nehammer (англ.). vindobona.org (3 снежня 2021). Праверана 4 снежня 2021.
- ↑ а б в г д Karl Nehammer, MSc (ням.). meineabgeordneten.at. Праверана 4 снежня 2021.
- ↑ а б Karl Nehammer im Porträt: Mars macht mobil (ням.). profil.at (2 снежня 2021). Праверана 4 снежня 2021.
- ↑ Karl Nehammer: Der Soldat an der Spitze (ням.). puls24.at (2 снежня 2021). Праверана 4 снежня 2021.
- ↑ Nehammer wird neuer ÖVP-Generalsekretär (ням.). Die Presse (18 студзеня 2018). Праверана 4 снежня 2021.
- ↑ Nehammer folgt Dönmez als ÖVP-Integrationssprecher (ням.). orf.at (25 верасня 2018). Праверана 4 снежня 2021.
- ↑ Die Verhandlungsteams von ÖVP und Grünen stehen fest (ням.). wienerzeitung.at (12 лістапада 2019). Праверана 4 снежня 2021.
- ↑ Von der Parteizentrale ins Innenministerium (ням.). orf.at (2 студзеня 2021). Праверана 4 снежня 2021.
- ↑ Новий канцлер Австрії: Солдат партії, який став її генералом (укр.). Укрінформ (6 снежня 2021). Праверана 6 снежня 2021.
- ↑ В Австрії назвали ім'я нового канцлера (укр.). Укрінформ (3 снежня 2021). Праверана 4 снежня 2021.
- ↑ Австрійський уряд і консервативну АНП має очолити Карл Негаммер (укр.). Deutsche Welle (3 снежня 2021). Праверана 4 снежня 2021.
- ↑ В Австрії визначили ім’я нового канцлера (укр.). Європейська правда (3 снежня 2021). Праверана 4 снежня 2021.
- ↑ Новым канцлерам Аўстрыі стаў Карл Нехамер . БелТА (6 снежня 2021). Праверана 9 снежня 2021.
- ↑ Ein Stahlhelm für die Herrengasse: Innenminister Karl Nehammer im Porträt (ням.). www.nachrichten.at (1 студзеня 2020). Праверана 4 снежня 2021.
- ↑ Karl Nehammer — Vom Wahlfolder-Verteiler zum Generalsekretär (ням.). www.kleinezeitung.at (20 студзеня 2018). Праверана 4 снежня 2021.
Спасылкі
правіць- Карл Нехамер на сайце Парламента Аўстрыі