Карл Юны
Карл Юны (фр.: Charles le Jeune, 772—4 снежня 811) — кароль франкаў у 800—811 гадах.
Карл Юны фр.: Charles le Jeune | ||
| ||
---|---|---|
25 снежня 800 — 4 снежня 811 | ||
Каранацыя | 25 снежня 800, Сабор Святога Пятра, Рым, Італія | |
Папярэднік | Карл Вялікі | |
Пераемнік | Карл Вялікі | |
Дзейнасць | манарх | |
Нараджэнне | 772
| |
Смерць | 4 снежня 811 Баварыя, Германія | |
Род | Каралінгі | |
Бацька | Карл Вялікі | |
Маці | Хільдэгарда з Вінцгау | |
Ён быў другім сынам Карла Вялікага і першым сынам ад яго другой (паводле крыніц, першай ці трэцяй) жонкі Хільдэгарды з Вінцгау. Пасля таго як Карл Вялікі падзяліў імперыю паміж сваімі сынамі, Карл Юны ў 800 годзе атрымаў тытул Караля Франкаў. Карл быў каранаваны каронай караля франкаў у Рыме 25 снежня 800 года, у той самы дзень, калі яго бацька быў каранаваны імператарскай каронай. Да гэтага (з 790 года) ён кіраваў графствам Мэн. Яго старэйшы брат, Піпін Гарбаты, быў пазбаўлены спадчыны, а яго малодшыя браты Карламан (пад імем Піпін) і Людовік Набожны атрымалі адпаведна Італію і Аквітанію.
У 789 годзе Карл Вялікі прапанаваў Карлу Юнаму ажаніцца з Эльфлідай, дачкой караля Усходняй Англіі Офы. Офа настойваў, што гэта можа адбыцца толькі калі дачка Карла Вялікага ажэніцца з сынам Офы Экгфрытам. Карл пакрыўдзіўся на гэта і зачыніў порты для англійскіх гандляроў. Пазней порты былі зноў адкрыты, гандлёвыя адносіны адноўлены, а праз некалькі гадоў, у 796 годзе, Карл і Офа склалі першы вядомы ў гісторыі Англіі гандлёвы дагавор.
Карл Юны сканаў у Баварыі 4 снежня 811.