Карона Манамаха
Карона Канстанціна IX Манамаха (венг.: Monomakhosz-korona) — карона з залатых пласцін, аздобленых малюнкамі ў тэхніцы перагародкавай эмалі, створаная паміж 1042-1050 гадамі па замове візантыйскага імператара Канстанціна IX Манамаха. Карона была падараваная імператарам Канстанцінам вянгерскаму каралю Андрашу I у дзень каранацыі яго і яго жонкі Анастасіі, дачкі Яраслава Мудрага.
| ||
Карона Канстанціна IX Манамаха. 1042 | ||
венг.: Monomakhosz-korona | ||
Матэрыял | золата | |
---|---|---|
Венгерскі нацыянальны музей | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У цяперашні час захоўваецца ў Венгерскім нацыянальным музеі ў Будапешце.
Карона складаецца з сямі пласцін з закругленым верхам, якія ўпрыгожаны выявамі імператара Канстанціна Манамаха (цэнтральная пласціна), імператрыц Зоі (левая ад цэнтра) і Феадоры (правая ад цэнтра), алегорый праўды і пакоры і двух танцорак. Малюнак абрамляе раслінны арнамент з птушкамі, што мае падабенства з творамі ісламскага мастацтва. Асабліва ўплыў ісламскіх помнікаў прыкметны ў малюнках танцорак, падобных з вобразамі са сцяннога роспісу палаца халіфа ў Самары (836—839), на фатымідскай разьбяной косці (X стагоддзе) і фрэсцы столі Палацінскай капэлы ў Палерма.
Галерэя
правіць-
Імператрыца Зоя Парфірагеніта
-
Феадора
-
Танцоўшчык
-
Карона Манамаха
Зноскі
Літаратура
правіць- Zoltán, Kádár. Bizánci művészet. Corvina Kiadó (1987). ISBN 963131323900
- Timothy Dawson. The Monomachos Crown: Towards a Resolution Архівавана 2 сакавіка 2015. // BYZANTINA ΣΥΜΜΕΙΚΤΑ 19 (2009) 183-193
- Лихачева В. Д. Искусство Византии IV—XV веков — Л., 1981.
- Даркевич В. П. Светское искусство Византии — М.: Искусство, 1975.
- Iwan Bach, Sándor Mihalik: Problematik der Rekonstruktion der Monomachos-Krone, Acta historiae artium, IX, Budapest 1963, S. 513–514.
- Magda von Bárány-Oberschall: Konstantinos Monomachos császár koronája. The Crown of the Emperor Constantine Monomachos. Budapest 1937
- Etele Kiss: The State of Research into the Monomachos Crown and Some Further Thoughts. In: Olenka Z. Pevny (Hrsg.): Perceptions of Byzantium and Its Neighbours (843–1261). New York 2000, ISBN 0-300-08929-5
- Etele Kiss: Új eredmények a Monomachus-korona kutatásában? In: Folia Archeologica XLVI, Budapest 1997, S. 125–162
- Nicolas Oikonomidès: La couronne dite de Constantin Monomaque, Travaux et Mémoires, Centre de Recherche d'Histoire et Civilisation de Byzance, 12 (1994) S. 241–262, 8
- Klaus Wessel: Die byzantinische Emailkunst: Vom 5. bis 13. Jahrhundert. Beiträge zur Kunst des christlichen Ostens. Band 4. Bongers, Recklinghausen 1967, S. 98–106.