Анастасія Яраслаўна
Анастасія (?) Яраслаўна (каля 1023—1074/1094) — старэйшая (меркавана) дачка Яраслава Мудрага і Інгігерды Шведскай, сястра Ганны Яраслаўны, каралевы Францыі, і Лізаветы Яраслаўны, нарвежскай каралевы. Каралева Венгрыі ў 1046—1061 гадах.
Анастасія Яраслаўна | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1023 |
||||||
Смерць |
1074 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Рурыкавічы | ||||||
Бацька | Яраслаў Уладзіміравіч[1] | ||||||
Маці | Інгігерда[1] | ||||||
Муж | Андраш I[1][2] | ||||||
Дзеці | Адэлаіда, Давід Венгерскі[d] і Шаламон[d][3] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Імя Анастасія не фігуруе ні ў рускіх летапісах, ні ў венгерскіх хроніках, дзе яна згадваецца як «дачка князя Русі». Яно згадана толькі ў такой позняй крыніцы, як «Польская гісторыя» Яна Длугаша (XV ст.), так што імя гэта можна лічыць умоўным.
Каля 1038 года яна выйшла замуж за венгерскага герцага Андраша (Андрэя), які, ратуючыся ад праследаванняў з боку пераемніка Іштвана I, бег у Кіеў.
У 1046 годзе Андраш разам з Анастасіяй вярнуўся ў Венгрыю, і, захапіўшы прастол, стаў каралём. У 1053 годзе Анастасія нарадзіла сына, названага Шоламанам. Нараджэнне Шоламана, а пазней — яго каранацыя, прывялі да канфлікту паміж Андрашам і яго братам Белам, які быў спадчыннікам да нараджэння дзіцяці.
У 1060 годзе Бела падняў паўстанне супраць Андраша. У тым жа годзе Бела нанёс брату паражэнне, неўзабаве пасля чаго той сканаў, і 6 снежня 1060 года Бела стаў венгерскім каралём. Анастасія з дзецьмі была вымушана бегчы ў Баварыю.
Яна стала шукаць дапамогі германскага караля Генрыха IV, сястра якога Юдыт-Марыя была заручана з Шоламанам. Пасля смерці Белы ў 1063 годзе германскія атрады ўварваліся ў Венгрыю, вымусіўшы яго сыноў бегчы ў Польшчу.
Новым каралём быў абвешчаны Шоламан. У падзяку за дапамогу, аказаную ёй, Анастасія падарыла баварскаму герцагу Атону Нортгаймскаму «меч Атылы» — венгерскую каралеўскую рэліквію — які, паводле падання, належаў правадыру гунаў.
Аднак увесь час кіравання сына Анастасіі яго становішча заставалася хісткім з-за прэтэнзій на венгерскую карону з боку Гезы і Ласла, сыноў Белы.
Анастасія тым часам другі раз выйшла замуж за нямецкага графа Пота. Вядома пра яе рознагалоссі з сынам. У 1074 годзе справа дайшла да таго, што Шоламан падняў руку на маці.
Анастасія памерла не пазней 1094 года, таму што ў гэты год яна згадваецца ўжо як памерлая. Паводле падання, яна сканала ў манастыры Адмант ці Агмунд, што ў Штырыі. У шэрагу састарэлых даследаванняў назва гэтага манастыра было прынята за яе імя, так што каралева памылкова называецца ў гэтых працах «Агмунда».
Акрамя Шоламана, нарадзіла сына Давіда і меркавана дачку Адэлаіду (Адэльгейду), якая стала жонкай чэшскага князя Ураціслава II.[4]
На вяршыні гары побач з возерам Балатан, у Ціханскай абацкай царкве, узведзены помнік каралю Андрашу і яго жонцы. На ім надпіс: «Кароль Андраш I і каралева Анастасія — украінская княгіня».
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ а б в Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ «Узяў у жонкі дачку рускага князя, якая нарадзіла яму Саламона і Давіда…» Dubnická kronika
Бібліяграфія
правіць- Штернберг Я. Т. Анастасия Ярославна, королева Венгрии // Вопросы истории. 1984. № 10. С. 180—184
- Назаренко А. В. Западноевропейские источники // Древняя Русь в свете зарубежных источников / Под ред. Е. А. Мельниковой. М., 1999. С. 350—352
- Юрасов М. К. Русско-венгерские отношения второй трети XI в. // Мир истории. 2002. № 3
- Карпов А. Ю. Анастасия Ярославна.