Лізавета Яраслаўна

Лізавета Яраслаўна (1025 (?) — 1066 ці 1067) — другая дачка (чацвёртае дзіця) у сям’і Яраслава Мудрага і Інгігерды Шведскай, жонка Харальда III Сігурдарсана (нарвежскага караля з 1046 па 1066 год) і каралева Нарвегіі. Сястра Ганны Яраслаўны, каралевы Францыі і Анастасіі Яраслаўны, каралевы Венгрыі (10461061).

Лізавета Яраслаўна
Elisiv of Kiev.jpg
Нараджэнне 1022
Смерць 1066
Род Рурыкавічы
Бацька Яраслаў Уладзіміравіч[1]
Маці Інгігерда[1]
Муж Харальд III Суровы[d][2][1]
Дзеці Інгігерд Харальдсдоцір і Марыя Харальдсдоцір
Commons-logo.svg Лізавета Яраслаўна на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

 
Выява дочак Яраслава Мудрага на фрэсцы з Сабора Святой Сафіі ў Кіеве. Лізавета ў дзяцінстве — другая справа
 
Муж Лізаветы  — Харальд III Суровы (пазнейшы партрэт XIII стагоддзя)

Лізавета вырасла пры княскім двары ў Кіеве, дзе атрымала добрую адукацыю. Зімой 1043/1044 года яна выйшла замуж за Харальда, малодшага брата Олафа Святога, якога ведала з 1029 года, калі таму было 15 гадоў, а ёй чатыры. Харальд доўга і ўпарта дабіваўся яе рукі ў Яраслава Мудрага. Калі ён упершыню прасіў яе рукі, Яраслаў палічыў яго недастаткова багатым і статутным, і каб стаць мужам Лізаветы. Харальд стаў заваёўваць сабе і багацце, і статут. Ён паступіў на службу да візантыйскага імператара, ваяваў у Афрыцы, Сіцыліі і Палестыне, атрымаўшы шмат грошай і славы. Пры гэтым ён не забываў пра Лізавету і свае пачуцці да яе ў песнях-вісах, якіх ён за гады тулянняў напісаў 16. Вярнуўшыся з падарожжаў, Харальд атрымаў руку Лізаветы, з якой згуляў пышнае вяселле.

У 1046 Харальд стаў каралём Нарвегіі, яны з Лізаветай пераехалі ў яго каралеўства. Лізавета нарадзіла яму дзвюх дачок — Марыю і Інгігерд.

Аднак ужо ў 1048 годзе Харальд узяў сабе другую жонку — Тору Торбергсдоцір, дачку ўплывовага нарвежскага магната. Тора нарадзіла яму двух сыноў, якія сталі пазней кіраўнікамі Нарвегіі: Магнус II Харальдсан (кароль у 1066—1069), Олаф III Ціхі (кароль у 1066—1093).

25 верасня 1066 года пры спробе заваяваць Брытанію Харальд быў забіты ў бітве пры Стамфардбрыджы. У апошнім паходзе яго суправаджалі Лізавета і дочкі, якіх ён пакінуў на Аркнейскіх астравах. У «той жа дзень і тую ж гадзіну», калі ў Англіі загінуў конунг Харальд, як кажуць сагі, памерла яго дачка Марыя.

Лізавета з Інгігерд вярнуліся ў Нарвегію. Што стала потым з Лізаветай — невядома. Існавала версія, што яна выйшла замуж другасна — за дацкага караля Свена II Эстрыдсена, — але ў цяперашні час большасць гісторыкаў яе не падтрымліваюць. Хутчэй за ўсё, яна пасялілася ў свайго пасерба Олафа і памерла не пазней, чым праз год пасля смерці мужа. Яе дачка Інгігерд выйшла замуж за дацкага караля Олафа Свейнсана і стала каралевай Даніі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Kindred Britain
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.