Карпо (спадарожнік)

(Пасля перасылкі з Карпо, спадарожнік)

Карпо (стар.-грэч.: Καρπώ), або Юпітэр XLVI — натуральны спадарожнік Юпітэра.

Адкрыццё правіць

Адкрыты 9 лютага 2003 г. групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда. 30 сакавіка 2005 г. прысвоена афіцыйная назва Карпа, да гэтага часова абазначаўся S/2003 J 20. Названы ў гонар оры Карпо са старажытнагрэчаскай міфалогіі, дачкі Зеўса і Феміды.

Арбіта правіць

Карп здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра за 456 дзён, 7 гадзін і 12 хвілін, максімальнае аддаленне 17.058.000 км. Арбіта Карпа выцягнутая (эксцэнтрысітэт 0,4316) і моцна нахіленая да лакальнай плоскасці Лапласа (51,628 °).

Лічыцца, што Карпа, як і Феміста, з'яўляецца адзінкавым спадарожнікам і не належыць ні да якой групы. Нахіл арбіты падобных спадарожнікаў абмяжоўваецца эфектам Казаі, які выклікае перыядычны абмен паміж эксцэнтрысітэтам і нахілам арбіты. Пры досыць вялікім нахіле эксцэнтрысітэт можа стаць настолькі вялікім, што перыцэнтр арбіты можа апынуцца ў непасрэднай блізкасці ад аднаго з масіўных Галілеевых спадарожнікаў Юпітэра (Іо, Еўропы, Ганімеда, Каліста). Рана ці позна Карпа альбо сутыкнецца з адным з іх, альбо (у выпадку блізкага праходжання) будзе выкінутая з сістэмы Юпітэра.

Фізічныя характарыстыкі правіць

Дыяметр Карпа 3 кіламетры. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³. Верагодна складаецца з сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня +23,0 m.