Карын Ліндберг (швед. Karin Lindberg, у замужжы Ліндэн, швед. Lindén: 6 кастрычніка 1929, Калікс, Швецыя — 2 снежня 2020) — шведская гімнастка, чэмпіёнка свету, чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 1952 года, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 1956 года.

Карын Ліндберг
шведск.: Karin Lindberg
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя спартыўная гімнастыка
Нарадзілася 6 кастрычніка 1929(1929-10-06)[1]
Памерла 2 снежня 2020(2020-12-02)[2][1] (91 год)
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў 1929 годзе ў Каліксе, вырасла ў Стакгольме. Яна тройчы прымала ўдзел у Алімпійскіх гульнях у катэгорыі «камандныя практыкаванні з прадметам» у складзе зборнай Швецыі. Першы раз Карын ўдзельнічала ў Летніх Алімпійскіх гульнях 1948 года ў Лондане. У 1950 годзе яна ў складзе зборнай перамагла на чэмпіянаце свету. У 1952 годзе на Летніх Алімпійскіх гульнях у Хельсінкі шведкі выйгралі залаты медаль у камандных практыкаваннях з прадметам, апярэдзіўшы зборную СССР і Венгрыі з вынікам 74,2 бала. На Летніх Алімпійскіх гульнях у Мельбурне ў 1956 годзе зборная Швецыі зноў набрала 74,2 балы ў камандных практыкаваннях з прадметам, але ў гэты раз іх вынік пераўзышлі спартсменкі з Венгрыі. Удзельніцы зборнай Швецыі атрымалі сярэбраны медаль.

У 1952 годзе Ліндберг была названая спартсменкай года. У 1955 годзе трапіла ў ДТЗ. Пасля завяршэння кар’еры яна на працягу 17 гадоў вяла ранішнія заняткі гімнастыкай на тэлеперадачы Morgonpasset. Яна была старшынёй Асацыяцыі гімнастыкі акругі Эрэбру ў 1983—1991 гадах. Таксама працавала трэнерам і фармацэўтам.

Зноскі

  1. а б Karin Elisabet Lindberg 1929-10-06 — 2020-12-02 Idrottare, gymnast, lärare // (unspecified title) Праверана 12 лютага 2021.
  2. https://sok.se/idrottare/idrottare/k/karin-linden.html Праверана 19 снежня 2020.

Спасылкі правіць