Карэла (племя)
Карэла — старажытней прыбалтыйска-фінскае племя.
Існуюць розныя версіі паходжання карэлаў. Некаторыя даследчыкі (К. А. Нордман, А. С. Жэрбін, І. П. Шаскольскі) меркавалі, што самабытная карэльская культура існавала ўжо ў I тыс. н.э. (ранняе Сярэднявечча). У. І. Раўданікас лічыў, што продкі карэлаў прыйшлі з усходняга Прыладажжа. Д. У. Бубрых называў сярод продкаў карэлаў племя весь (дзьякоўская археалагічная культура). Х. Кіркінен бачыць у карэлах прадукт узаемадзеяння чудскіх і вепскіх плямёнаў[1]. Існуе меркаванне, што ў VI стагоддзі на Карэльскі перашыек, дзе жылі саамы, прыйшлі перасяленцы з заходняй Інгрыі — ем, а затым у IX стагоддзі да іх далучыліся больш шматлікія перасяленцы з паўднёвага (вепскага) узбярэжжы Ладагі[2].
У старажытнарускіх пісьмовых крыніцах карэла ўпершыню згадваецца ў наўгародскай берасцяной грамаце № 590[3], якая датуюецца 1066 годам, у летапісах — пад 1143 годам. У той час племя змяшчаецца гісторыкамі на Карэльскім перашыйку, у паўночным Прыладажжы.
З X стагоддзя (паводле археалагічных звестак) на Карэльскім перашыйку існуе горад Карэла; цяпер Прыазерск) — адміністрацыйны цэнтр земляў, населеных карэлай.
У XII—XIV стст. асобныя групы карэлы рассяліліся паўночней, ад Белага мора (вусце Паўночнай Дзвіны) да Батнічнага заліва.
У XII стагоддзі на землях карэлы ўсталёўваецца феадальны лад у складзе Абанежскай пяціны Наўгародскай рэспублікі.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Корелы // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
- Корела (племя)//БСЭ
- Кочкуркина С. И. Корела и Русь / Отв. ред. А. Н. Кирпичников. — Л.: Наука, Ленингр. отд-ние, 1986. — 144 с. — (История нашей Родины). — 28 000 экз.
- Кочкуркина С. И. Народы Карелии: история и культура. 2-е издание. Петрозаводск, 2005.- 208 с.
- Х. Киркинен, П. Невалайнен, Х. Сихво. История карельского народа. Петрозаводск, 1998.