Карэл Фабрыцыус
Карэл Фабрыцыус (нідэрл. Carel Fabritius; ахрышчаны 27 лютага 1622 — 12 кастрычніка 1654) — галандскі мастак, адзін з самых таленавітых вучняў Рэмбранта. Заснавальнік дэлфцкай школы жывапісу. Вядома толькі 16 палотнаў Фабрыцыуса, якія з большай ці меншай верагоднасцю прыпісваюцца мастаку.
Карэл Фабрыцыус | |
---|---|
нідэрл.: Carel Pietersz Fabritius | |
Дата нараджэння | не пазней за 27 лютага 1622 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 кастрычніка 1654[3][4][…] (32 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Pieter Carelsz. Fabritius[d][2] |
Род дзейнасці | мастак, архітэктурны чарцёжнік, цясляр |
Жанр | гарадскі пейзаж[d][5], жанравы жывапіс[5], партрэт[5][2], trompe-l'œil[d][5], анімалістыка[2], гістарычны жывапіс[2], пейзаж[2] і hunting still life[d][2] |
Мастацкі кірунак | Delft school[d][6] і барока[6] |
Уплыў | Рэмбрант[7][2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьКарэл Пітэрс нарадзіўся ў 1622 годзе ў Мідэн-Бемстэры каля Амстэрдама (цяпер частка абшчыны Бемстэр) у сям’і настаўніка. Па адной з версій, псеўданім «Фабрыцыус» (ад лац. faber — «цясляр») абумоўлены тым, што ў юнацтве Карэл навучаўся адпаведнаму рамяству. У пачатку 1640-х гадоў разам са сваім братам Барэнтам Фабрыцыусам вучыўся ў студыі Рэмбранта ў Амстэрдаме, працаваў спачатку ў гэтым горадзе, аднак у 1643 годзе, пасля смерці дваіх дзяцей і жонкі падчас яе трэціх родаў, вярнуўся ў Мідэн-Бемстэр.
У 1650 годзе зноў ажаніўся і пасяліўся ў Дэлфце, дзе праз два гады стаў майстрам гільдыі Св. Лукі. Паступова набыў папулярнасць у якасці майстра насценных роспісаў (не захаваліся), а таксама партрэтыста. У 32 гады загінуў пры выбуху парахавых складоў у Дэлфце, які разбурыў цэлы гарадскі квартал.
Зноскі
- ↑ а б RKDartists
- ↑ а б в г д е ё ж з ECARTICO Праверана 12 ліпеня 2023.
- ↑ Carel Fabritius
- ↑ Carel Fabritius — 2009.
- ↑ а б в г https://www.nationalgallery.org.uk/artists/carel-fabritius
- ↑ а б Carel Fabritius // Encyclopædia Britannica
- ↑ http://www.nationalgallery.org.uk/paintings/carel-fabritius-young-man-in-a-fur-cap