Касмічны цэнтр Танегасіма


 

Касмічны цэнтр Танегасіма
種子島宇宙センター
Старт ракеты H-IIA з касмічнага цэнтра Танегасіма
Старт ракеты H-IIA з касмічнага цэнтра Танегасіма
Абрэвіятура TNSC
Краіна Японія
Адміністрацыйны цэнтр Танегасіма, Японія
Адрас 30°24′00″ пн. ш. 130°58′12″ у. д.HGЯO
Тып арганізацыі space center[d]
Заснаванне
Дата заснавання 17 верасня 1969[1]
Матчыная арганізацыя JAXA
jaxa.jp/about/cen… (яп.)
global.jaxa.jp/ab… (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касмічны цэнтр Танегасіма (яп.: 種子島宇宙センター) (TNSC) — найбуйнейшы ракетна-пускавы комплекс Японіі, агульнай плошчай каля 9,7 квадратных кіламетраў[2]. Ён размешчаны на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы Танегасімы, вострава прыблізна ў 40 км на поўдзень ад Кюсю. Ён быў створаны ў 1969 годзе, разам з Нацыянальным агенцтвам касмічных распрацовак Японіі (NASDA). Цяпер ім кіруе JAXA.

Да дзейнасці TNSC адносіцца зборка, выпрабаванне, запуск і кантроль за спадарожнікамі, а таксама выпрабаванне ракетных рухавікоў.

У той час як многія падобныя аб'екты па ўсім свеце знаходзяцца на плоскай адкрытай мясцовасці, касмічны цэнтр Танегасіма знаходзіцца сярод красачных зялёных гор, а стартавы комплекс акружаны каралавымі рыфамі. Паколькі ён пабудаваны каля ўскрайку мыса, яго часам называюць «самай прыгожай ракетнай базай на свеце»[3]

Аб’екты правіць

Асноўныя мясцовыя аб’екты ўключаюць:[4]

  • Стартавы комплекс Ёсінобу
  • Будынак зборкі ракет (VAB)
  • Другі корпус выпрабавання і мантажну касмічных апаратаў
  • Цэнтр кіравання палігонам Такэсакі

Гэтыя аб’екты выкарыстоўваюцца для выканання аперацый ад зборкі ракет-носьбітаў, тэхнічнага абслугоўвання, інспекцый, канчатковых праверак спадарожнікаў, загрузкі спадарожнікаў на ракеты-носьбіты[5], запускаў ракет і кантролю за ракетамі-носьбітамі пасля запуску.[6] TNSC адыгрывае ключавую ролю ў запусках спадарожнікаў сярод касмічнай інфраструктуры Японіі.

Арбітальныя запускі адбываюцца са стартавага комплексу Ёсінобу, з двух стартавых пляцовак:

Рухавік першай ступені H-IIA, LE-7A, выпрабоўваўся на выпрабавальным стэндзе Ёсінобу.[7] Маюцца дапаможныя будынкі для зборкі новых касмічных апаратаў, а таксама для радыёлакацыйнага і аптычнага суправаджэння запускаемых ракет.

Старэйшы стартавы комплекс Осакі (месціўся ў 30°23′55″ пн. ш. 130°58′07″ у. д.HGЯO) быў закрыты ў 1992 годзе. Там распрацоўвалі і запускалі ракеты-носьбіты N-I, N-II і H-I.

Музей касмічнай навукі і тэхнікі знаходзіцца побач з TNSC. Ён прапануе глыбокі погляд на гісторыю касмічных тэхналогій у Японіі. Хаця большасць выстаў і на японскай мове, даступныя турыстычныя брашуры на англійскай мове.

Зноскі правіць

  1. 鹿児島県熊毛支庁 平成29年度熊毛地域の概況 第12熊毛地域の沿革. 鹿児島県 (1 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2018. Праверана 15 кастрычніка 2018.
  2. 種子島宇宙センターの概要. JAXA (1 жніўня 2009). Праверана 5 кастрычніка 2018.
  3. 種子島宇宙センター施設概要. JAXA. Праверана 7 кастрычніка 2018.
  4. "JAXA - Tanegashima Space Center". JAXA. 23 September 2018. {{cite news}}: Вонкавая спасылка ў |archivedate= (даведка); Праверце значэнне даты ў: |archivedate= (даведка)
  5. JAXA 施設設備BOOK. JAXA (1 красавіка 2014). Праверана 12 кастрычніка 2018.
  6. ロケットはどのように組み立てて打ち上げているのですか?. JAXA. Праверана 11 кастрычніка 2018.
  7. いぶき打ち上げ特設サイト おじゃりもうせ!種子島 〜種子島宇宙センターの歴史を辿る編〜. JAXA (4 снежня 2008). Праверана 15 кастрычніка 2018.