Танегасіма[1] — востраў на поўдні Японскага архіпелага. Размешчаны на поўдзень ад вострава Кюсю, на мяжы Ціхага акіяна і Усходне-Кітайскага мора. Адміністрацыйна адносіцца да японскай прэфектуры Кагосіма.

Танегасіма?
Характарыстыкі
Плошча
  • 444,3 км²
Насельніцтва
  • 36 000 чал.
Размяшчэнне
30°34′26″ пн. ш. 130°58′52″ у. д.HGЯO
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Танегасіма размешчана за 35 км на поўдзень ад паўвострава Осумі, які належыць востраву Кюсю. Яе працягласць з поўначы на ​​поўдзень складае 58 км, з захаду на ўсход — 7 км. Разам з суседнімі астравамі Яку, Куціноэрабудзіма і Магесіма ўваходзіць у склад астравоў Осумі.

Формай Танегасіма нагадвае выцягнутае рысавае зярнятка. Вышэйшы пункт — 282 м. Рэльеф Танегасімы пераважна нізінны. Плошча вострава — каля 445 км². Яго ўсходняя частка крутая і скалістая, а заходняя — спадзістая, пакрытая пясчанымі пляжамі.

Сярэднямесячная тэмпература на Танегасіме вышэй за 10 °C, а сярэднегадавая колькасць ападкаў — 2700 мм. Флора прадстаўлена субтрапічнымі раслінамі, а таксама сельскагаспадарчымі культурамі: батат, тытунь, арахіс, гарох, мандарыны і г. д. Прыбярэжныя воды багатыя на крэветкі і рыбу.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн — карта Японіі