Касцёл Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Гарадок)
Касцёл Адведзінаў Найсвяцейшай Дзевы Марыі — мураваны каталіцкі храм у горадзе Гарадку Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Вакзальная 2а.
Каталіцкі храм | |
Касцёл Адведзінаў Найсвяцейшай Дзевы Марыі | |
---|---|
![]() | |
55°27′43″ пн. ш. 30°00′02″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Гарадок |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія |
Віцебская дыяцэзія Віцебскі дэканат |
Дата пабудовы | пачатак XXI ст. |
Стан | дзейнічае |
Гісторыя
правіцьУ 1893 годзе ў Гарадку была пабудавана капліца на могілках пад тытулам Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі, якая належала да парафіі Святой Барбары ў Віцебску. У 1906 годзе былі дзве каталіцкія капліцы, у якія прыязджаў кс. Ігнацый Рудзіс, пробашч парафіі св. Барбары. У 1922—1926 гадах пробашчам капліцы быў кс. Міхал Ружыцкі.
Сучасная парафія ў Гарадку была зарэгістравана 21 чэрвеня 2001 года. Касцёл пабудаваны ў пачатку 21 ст. з цэглы.
Архітэктура
правіцьТвор архітэктуры постмадэрнізму. Вырашаны двухпавярховым будынкам няправільнай чатырохграннай планіровачнай канфігурацыі. Накрыты пакатым ламаным шматсхільным дахам. 3 вуліцы фасад рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і кансольнымі пілонамі на кароткіх калонках у прасценках. Бакавыя плоскасныя фасады асіметрычна прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі[1].
Зноскі
- ↑ ГАРАДОКСКІ КАСЦЁЛ(недаступная спасылка)
Літаратура
правіць- Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.