Касцёл Апекі Маці Божай (Каралішчавічы)

касцёл у Каралішчавічах

Касцёл Апекі Маці Божай — рымска-каталіцкі касцёл у в. Каралішчавічы Мінскага раёна.

Касцёл
Касцёл Апекі Маці Божай
Касцёл у Каралішчавічах
Касцёл у Каралішчавічах
53°48′05″ пн. ш. 27°41′43″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Каралішчавічы
Канфесія каталіцтва
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Тып будынка касцёл
Заснавальнік Станіслаў Прушынскі
Будаўніцтва 1785
Настаяцель Вячаслаў Дубавец
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000229шыфр 713Г000229
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць
 
Касцёл у 1914 годзе.
 
Касцёл з боку апсіды ў 1914 годзе.

Драўляны касцёл (Апекі) Маці Божай у Каралішчавічах пабудаваны ў 1785 годзе фундацыяй Станіслава Прушынскага, і потым падтрымліваўся ў добрым стане клопатамі роду Прушынскіх[1].

У касцёле Апекі Маці Божай, верагодна, былі ахрышчаны ўраджэнцы Каралішчавіч Ганна Цюндзявіцкая (дзявоч. Прушынская), аўтарка гаспадарчага даведніка «Літоўская гаспадыня», і Язэп Пушча (сапр. Плашчынскі, 1902—1964), беларускі паэт. Сястра Ганны Цюндзявіцкай (Прушынскай) — Міхаліна Семірадская (Прушынская), маці польскага і рускага мастака Генрыха Семірадскага, які ў 1873 годзе ў касцёле Апекі Маці Божай узяў шлюб са сваёй 18-гадовай кузінай Марыяй Прушынскай. У 1861 годзе касцёл наведаў, у сувязі з пабудовай тут мінскім майстрам А. Бяляўскім новага аргану, кампазітар Станіслаў Манюшка, які склаў апісанне аргана[2]. Паводле энцыклапедыі Nasze Kościoły, на касцельным цвінтары было некалькі магіл вядомых людзей, не названых, аднак, па імені.

У савецкі час касцёл быў перабудаваны пад клуб і выпаў з поля зроку гісторыкаў архітэктуры і мастацтвазнаўцаў, у даведніках пазначаўся як страчаны. У 2008 годзе выяўлены ў выглядзе захаванага будынку клубу даследчыкам касцельнай архітэктуры Д. Салашам, які таксама ўвёў у абарот серыю фотаздымкаў касцёла на рубяжы XIX—XX ст. аўтарства Яна Балзукевіча. Паводле інфармацыі мясцовых жыхароў (у т.л. старшыні мясцовага парафіяльнага камітэту), пры перабудове ў клуб (мабыць у 1930-я) пераносу будынка не адбывалася. Працяглы час клуб не дзейнічаў і будынак быў занядбаны, была сур’ёзная пагроза яго пашкоджання або страты.

У наш час будынак быў перададзены рыма-каталіцкай парафіі Св. Станіслава і 13 красавіка 2014 года адбылася першая святая імша ў адноўленым касцёле[3].

Зноскі

  1. Nasze Kościoły / pod redakcją Ks. Jozafata Żyskara. — Warszawa, 1914.
  2. Ruch muzyczny, 1861, …
  3. Адбылася імша ў адноўленым касцёле ў Каралішчавічах