Касцёл Божага Цела (Беразінскае)
Касцёл Божага Цела — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Беразінскае Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.
Каталіцкі храм | |
Касцёл Божага Цела | |
---|---|
54°13′16″ пн. ш. 26°36′40″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
Дэканат | Маладзечанскі дэканат |
Першае згадванне | 2009 |
Стан | дзейнічае |
Гісторыя
правіцьГісторыя парафіі пачалася ў маі 2005 года. 7 ліпеня адбылася дзяржаўная рэгістрацыя парафіі ў пасёлку Беразінскае. Багаслужэнні праходзілі ў падвале трохпавярховага дома па вуліцы Кастрычніцкай.
У 2009 годзе пачалося будаўніцтва будынку касцёла. Узвядзенне сценаў і даху было завершана ў 2011 годзе. Цалкам будаўніцтва касцёла завяршылася ў 2013 годзе. 31 жніўня 2013 года касцёл асвяціў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч[1].