Касцёл Божай Міласэрнасці (Свіслач)
Касцёл Божай Міласэрнасці — мураваны каталіцкі храм у аграгарадку Свіслачы Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці.
Каталіцкі храм | |
Касцёл Божай Міласэрнасці | |
---|---|
53°29′52″ пн. ш. 24°03′48″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Свіслач |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія |
Гродзенская дыяцэзія Гродна-Захад |
Архітэктурны стыль | рысы неаготыкі |
Будаўніцтва | 2002 |
Стан | дзейнічае |
Гісторыя
правіцьПершы касцёл існаваў тут з 1705 года пры кляштары францысканцаў. Меў тытул Святых Пятра і Паўла. Храм быў ліквідаваны ўладамі Расійскай Імперыі ў 1832 годзе.
Цяперашні будынак узведзены ў 2002 годзе[1]. Будаваўся на сродкі прыхажан, вялікую дапамогу ў будаўніцтве касцёла аказаў СВК «Свіслач». Касцёл пабудаваны з элементамі неаготыкі[2]. Касцёл асвечаны 1 снежня 2002 года.
Святаром з’яўляецца ксёндз Тадэвуш Крыштопік[3].
Зноскі
- ↑ Свіслач
- ↑ Костел Божьего Милосердия в Свислочи Архівавана 11 студзеня 2020.
- ↑ Маршрут «Аграгарадок Свіслач: сцежкамі гісторыі» Архівавана 11 студзеня 2020.
Спасылкі
правіць- Квасоўка — парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі — old.catholic.by