Касцёл Маці Божай Каралевы (Порплішча)
Касцёл Маці Божай Каралевы — драўляны каталіцкі храм у в. Порплішчы Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.
Каталіцкі храм | |
Касцёл Маці Божай Каралевы | |
---|---|
54°57′50″ пн. ш. 27°39′13″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Віцебская дыяцэзія |
Стан | дзейнічае |
Гісторыя
правіцьДраўляны касцёл быў пабудаваны перад вайной пад кіраўніцтвам кс. Рышарда Вербля, вікарыя з Параф’янава. Пасля пробашчам стаў кс. Пётр Барташэвіч.
Пасля вайны кс. Барташэвіч быў высланы ў Сібір, а касцёл быў перароблены пад школу і майстэрні.
Святыня была вернута католікам у 1990 г. Пасля рамонту, праведзенага пад кіраўніцтвам а. Пятра Ясевіча з Валкалаты, а пасля кс. Кірыла Клімовіча з Глыбокага, яе рэкансэкраваў кс. кардынал Казімір Свёнтэк.
На тэрыторыі парафіі ёсць каплічка ў вёсцы Барсукі.