Касцёл Маці Божай Шкаплернай (Палонка)
Касцёл Маці Божай Шкаплернай — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Палонка Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Каталіцкі храм | |
Касцёл Маці Божай Шкаплернай | |
---|---|
![]() | |
53°08′48″ пн. ш. 25°42′45″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Палонка |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія |
Пінская дыяцэзія Баранавіцкі дэканат |
Будаўніцтва | 2000 |
Стан | дзейнічае |
Гісторыя
правіцьПабудаваны ў 1990-я гады з цэглы.
Архітэктура
правіцьПрамавугольны ў плане аб’ём з трохграннай апсідай, над якой двухсхільны дах пераходзіць у вальмавы. Да левай грані апсіды дыяганальна далучана нізкая сакрысція. Плоскасць фасада завершана двух’яруснай чатырохграннай званіцай. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі, умацаваны контрфорсамі. У адным архітэктурным стылі вырашана арачная брама.[1].
Зноскі
- ↑ ПАЛОНКАЎСКІ КАСЦЁЛ МАЦІ БОЖАЙ ШКАПАЛЕРНАЙ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2019. Праверана 14 кастрычніка 2019.
Літаратура
правіць- Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін.