Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Дэмбрава)
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы — мураваны каталіцкі храм у аграгарадку Дэмбрава Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці, помнік архітэктуры барока.
Каталіцкі храм | |
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы | |
---|---|
53°38′06″ пн. ш. 24°28′28″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія |
Гродзенская дыяцэзія Шчучынскі дэканат |
Архітэктурны стыль | барока |
Першае згадванне | 1674 г. |
Дата пабудовы | XVIII ст. |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьКасцёл пабудаваны ў XVIII стагоддзі на месцы храма 1674 года.
Архітэктура
правіцьРазмешчаны ў цэнтры вёскі. Помнік архітэктуры барока. Вырашаны прамавугольным у плане пад двухсхільным дахам аб’ёмам, да якога далучана прамавугольная апсіда з бакавымі нізкімі сакрысціямі. Над трохвугольным франтонам фасада ўзведзена двух’ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая драўляная званічка. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і шырокімі лапаткамі ў прасценках. Уваход аформлены парталам з глыбокай прамавугольнай нішай і двухсхільным пакрыццём[1].
Вакол касцёла захавалася бутавая агароджа з брамай.
Зноскі
Літаратура
правіць- Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.