Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Нямунайціс)

Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкі храм у мястэчку Нямунайціс, Літва.

Каталіцкі храм
Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі
54°18′08″ пн. ш. 24°01′09″ у. д.HGЯO
Краіна  Літва
Мястэчка Нямунайціс
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Благачынне Q4310302?
Архітэктурны стыль неаготыка
Архітэктар Вацлаў Міхневіч
Заснавальнік Мікалай і Казімір Сапегі
Дата заснавання 16251626
Дата пабудовы 1904 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Першы драўляны касцёл у Неманайцах быў пабудаваны ў 16251626 гадах Мікалаем і Казімірам Сапегамі. Жыгімонт Ваза перадаў новастворанаму прыходу тры вёскі.

У 1655 годзе касцёл спалены падчас вайны з Расіяй. У 1669 годзе касцёл быў адноўлены і разбудаваны. Пазней шматразова перабудоўваўся.

Каменны касцёл у неагатычным стылі паводле праекта Вацлава Міхневіча быў пабудаваны ў 1904 годзе. З 1909 года пачалі праводзіцца набажэнствы па-літоўску, у 19161918 гадах пры касцёле распачалі дзейнасць літоўскія асветніцкія і адраджэнцкія арганізацыі.

Спасылкі правіць