Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (Светлагорск)
Касцёл Узвіжання Святога Крыжа — рымска-каталіцкі храм у Светлагорску (Гомельская вобласць, Беларусь).
Каталіцкі храм | |
Касцёл Узвышэння Святога Крыжа | |
---|---|
52°38′08,10″ пн. ш. 29°45′19,50″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Светлагорск |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Пінская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | готыка |
Першае згадванне | 1638 |
Будаўніцтва | 1992—1997 гады |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Стары касцёл
правіцьПершы драўляны касцёл у вёсцы Шацілкі (цяпер горад Светлагорск) быў пабудаваны ў 1638 годзе пад тытулам Святога Крыжа. Касцёл быў спалены ў час напалеонаўскай вайны.
Па загаду Мінскай рымска-каталіцкай кансісторыі, бабруйскім настаяцелем і дэканам, ксяндзом Сямяонам Авокарэвічам, быў складзены вопісу:
"Касцёл знаходзіцца ў Мінскай губерні Бабруйскага павета ў ваколіцы Шацілках, на казённай зямлі, драўляны імя Узвышэння сумленнага крыжа, пабудаваны ў 1818 г. дваранінамі Манкевічамі, жыхарамі ваколіцы Шацілак, замест перажыўшага пажар ў 1812 годзе, асвечаны, як відаць з патэнта, выдадзенага арцыбіскупам Станіславам Сестранцэвічам ў 1822 годзе, снежня 1 дня, дэканам Бабруйскага павета Стракоўскім"[1]
Арыгінал:
"Церковь состоит Минской губернии Бобруйского уезда в околице Шатилках на казенной земле, деревянная, во имя Воздвижения честного креста, построена в 1818 году дворянами Манкевичами, жителями околицы Шатилок, вместе подвергшейся пламени в 1812 году, освященная как видно из патента, выданного архиепископом Станиславом Сестранцевичем в 1822 году, декабря 1 дня, деканом Бобруйского уезда Строковским"[1]
У 1818 г. касцёл быў адноўлены, ён быў невялікага памеру: даўжынёў — 5 метраў, шырынёй −3,5 метраў, вышыня — 2 сажні. Касцёл мел тры купалы з жалезнымі крыжамі, унутры знаходзіўся шасцігалосы арган[2].
У 1853 г. вікарый касцёла — Валянцін Манкевіч OFM (ордэна св. Францыска)[3].
У 1873 г. застаўся без ксяндза з-за загаду урадаў весці імшы толькі на рускай мове[4].
1915—1917 г. пробашч касцёла — кс. Iерон Цэрпента[5][6]. Рэпрэсаваны[7]
У 1936 г. быў закрыты савецкімі ўладамі і ў 1939 г. знішчаны, з дрэва і матэрыялаў пабудаваны клуб[8].
-
Касцёл, 1918 г.
-
Касцёл, 23.04.1920 г.
Сучасная парафія
правіцьПарафія адрадзілася ў 1990 годзе: пасля сустрэчы жыхароў 22 красавіка. З 17 кастрычніка вернікі збіраліся на малітвы ў памяшканні на вул. Савецкай 76А.[9]
А з 1992 г. пад кіраўніцтвам пробашча кс. Яна Саламона вялося будаўніцтва святыні. 6 верасня 1997 г. касцёл быў асвечаны кардыналам Казімірам Свёнткам.[8]
Архіўныя дакументы
правіць- У нацыянальным архіве Беларусі захаваліся метрычныя кнігі запісаў нованароджанных, узяўшых шлюб, тых хто памёр з 1835 года[10]
- Дзяржаўны архіў Гомельская Вобласці. — Ф. 1354. — Оп. 5. — Д. 201. «Дело на религиозное общество Римско-католической церкви в г. Светлогорске. 1990—1992 гг.»
Зноскі
- ↑ а б Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Ф.827. Воп.ЗЗ. Спр.474, Арк.З.
- ↑ Усталяванне і распаўсюд каталіцкай канфесіі на тэрыторыіі сучаснага Светлагорскага раёна (XVII — пачатак XX ст.ст.) http://nashkraj.info/ustalyavanne-i-raspausyud-katalitskaj-kanfesii-na-terytoryii-suchasnaga-svetlagorskaga-rayona-xvii-pachatak-xx-st-st/ Архівавана 17 чэрвеня 2019.
- ↑ DIRECTORIUM OFFICII DIVINI Pro Dioecesi Mincensi in Annum Domini 1843, https://pamizrek.blogspot.com/2019/02/directorium-officii-divini-pro-dioecesi.html
- ↑ Ганчар А. И. Римско-католическая церковь в Беларуси (вт пол XIX-нач ХХ вв). Исторический очерк
- ↑ Памятная книжка Минской губернии за 1917 год http://infobelarus.nlb.by/7n_3119cd/data/6/54.pdf Архівавана 4 мая 2019.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2017. Праверана 4 мая 2019.
- ↑ https://ru.openlist.wiki/Церпенто_Иероним_Иеронимович_(1888)
- ↑ а б А. Д. Лебедев "Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины : Сер. Гуманитарные науки. — 2017. — № 4 (103). Ст. 41-45.
- ↑ У. Васькоў «Католікі на абшарах Панізоўя і Севершчыны» ст. 233
- ↑ «Метрические книги католических костелов Бобруйского уезда Минской губернии» Национальный исторический архив Беларуси в г. Минске https://archives.gov.by/index.php?id=751220
Спасылкі
правіць- Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (Светлагорск) на сайце Radzima.org
- Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (Светлагорск) на сайце Глобус Беларусі (руск.)