Касцёл Узвіжання Святога Крыжа (Астравец)
Касцёл Узвіжання Святога Крыжа — каталіцкі храм у г. Астравец Гродзенскай вобласці.
Каталіцкі храм | |
Касцёл Узвіжання Святога Крыжа | |
---|---|
54°36′41″ пн. ш. 25°56′47″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Каталіцкая Царква |
Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | неараманскі стыль |
Будаўніцтва | 1910—1911 гады |
Гісторыя
правіцьПабудаваны цераз дарогу ад каталіцкіх могілак ў 1910—1911 гг. з цэглы на парафіяльныя сродкі. Узняты на высокі цокаль, выкладзены магутнымі вапняковымі квадрамі. Да адкрыцця ў 1994 г. выкарыстоўваўся як гандлёвы склад.
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры неараманскага стылю. У аснове аб’ёмна-прасторавага вырашэння — 3-нефавая 2-вежавая базіліка з трансептам і 5-граннай апсідай з сакрысціямі. Галоўны фасад фланкіраваны 2-яруснымі чацверыковымі вежамі (шатровыя завяршэнні не захаваліся); аб’ём нартэкса на ўсю шырыню запоўнены магутным перспектыўным парталам і акном-ружай над ім. У прасценках высокіх арачных нефавых вокнаў-трыфорыумаў ступеньчатыя контрфорсы. Спічасты сілуэт ствараюць 2-схільныя шчыты тарцовых фасадаў. У адпаведнасці са стылем у аснову ўсіх праёмаў пакладзена форма паўцыркульнай аркі. Сцены крапаваны аркатурнымі паясамі, нішамі-экседрамі, апяразаны прафіляванымі карнізамі.
Прастора інтэр’ера 2 радамі слупоў расчлянёна на нефы, перакрытыя цыліндрычнымі скляпеннямі. Над уваходам — галерэя хораў.
Зноскі
Літаратура
правіць- Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001.— 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.