Касцёл Узвіжання Святога Крыжа (Груздава)

Касцёл Узвіжання Святога Крыжа — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Груздава Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Размяшчаецца ў цэнтры вёскі.

Каталіцкі храм
Касцёл Узвіжання Святога Крыжа
55°00′53″ пн. ш. 27°00′40″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Груздава
Канфесія Каталіцызм
Епархія Віцебская дыяцэзія
Пастаўскі дэканат
Будаўніцтва 2001
Стан дзейнічае
Map

Гісторыя правіць

 
Касцёл у 1919—1939 гадах
 
Касцёл у 1930 годзе

Ёсць меркаванне, што папярэдні касцёл быў заснаваны вялікім князем літоўскім Жыгімонтам. На мяжы XIX—XX стагоддзяў быў пабудаваны драўляны манументальны храм, вядомы па фотаздымку Я. Балзункевіча 1910—1914 гадоў. З’яўляўся творам архітэктуры гістарызму. Быў вырашаны па тыпу трохнефавай двухвежавай базілікі. Сілуэт плоскаснага гарызантальна ашаляванага фасада фарміравалі трохвугольны франтон і бакавыя трох’ярусныя трохгранныя вежы са спічастымі шатрамі.

Стары касцёл быў спалены падчас Другой сусветнай вайны. Новы касцёл быў перабудаваны з адміністрацыйнага будынка намаганнямі парафіянаў і кс. пробашча Крыштафа Сілкоўскага на месцы папярэдняга касцёла. Касцёл быў асвечаны біскупам Уладзіславам Блінам 28 ліпеня 2001 года.

Архітэктура правіць

Вырашаны прамавугольным у плане будынкам пад двухсхільным дахам, завершаным над тарцовым фасадам васьміграннай шатровай сігнатуркай. Уваход вырашаны квадратным у плане прытворам, двухсхільнае пакрыццё якога таксама завершана васьміграннай шатровай вежачкай. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін.

Спасылкі правіць