Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Новы Двор)
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — драўляны каталіцкі храм у аграгарадку Новы Двор Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.
Каталіцкі храм | |
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі | |
---|---|
53°48′58″ пн. ш. 24°33′22″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | Народнае дойлідства Беларусі |
Заснавальнік | Станіслаў Прушынскі |
Дата пабудовы | 1749 год |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПершы касцёл у Новым Двары пабудаваны ў 1480 годзе. Наступны касцёл быў пабудаваны ў 1670 годзе. Цяперашні касцёл пабудаваны ў 1749 годзе.
Арган
правіцьАрган у вёсцы Новы Двор з’яўляецца ўнікальным дзякуючы рухаючымся часткам барочных фігур анёлкаў, якія стаяць абапал фасада. Гэта адзіны інструмент у Беларусі з такім эфектам, характэрным для эпохі барока. Анёлы стаяць абапал аргана ў выразных позах захаплення і абуджэння і трымаюць у руцэ звон. На ўзроўні локця адпаведнай рукі анёлка ўстаўлены шарнір, а ззаду прымацаваны рычаг з падпругай. Так, калі за рычаг павярнуць руку са звонам, то падпруга верне яе ў першапачатковы стан. На канцы рычага зроблена пятля, куды прымацоўвалася вяроўка, якая праз ададпаведную адтуліну ў корпусе аргана злучалася з незахаваўшымся механізмам. Акрамя рухаючыхся фігур анёлкаў, фасад аргана аздоблены фігурамі херувімаў і залатым драўляным разбеннем.
У 1910 годзе арган быў грунтоўна перабудаваны Пятром Вайцэховічам. Да старой шафы ззаду быў даданы аб’ём, а ўсё начыненне з кафедрай заменены[1].
-
Капліца