Касцёл і кляштар бернардзінцаў (Беразіно)
Касцёл і кляштар бернардзінцаў — колішні каталіцкі культавы комплекс у в. Беразіно Докшыцкага раёна.
Гісторыя
правіцьУ 1682 г. надворны харунжы літоўскі К. У. Пац заснаваў тут драўляныя касцёл і кляштар манахаў ордэна бернардзінцаў; у фундацыі касцёла удзельнічаў К. Л. Сапега[1][2].
У інтэр’еры касцёла на апсіднай сцяне была нанесена ілюзорная выява алтара[3]. Кляштар існаваў да 1832 г[2].
Зноскі
- ↑ Грыцкевіч А. Казімір Леў Сапега // Славутыя імёны Бацькаўшчыны. Мн., 2000. С. 145.
- ↑ а б Касцёл і кляштар бернардзінцаў // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 388. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
- ↑ Ignacy Borejko Chodźko. Djecezja Mińska około 1830 roku. I. Struktury parafialne. Opracował i wydał Marian Radwan. Lublin, 1998.
Літаратура
правіць- Касцёл і кляштар бернардзінцаў // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 388. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.