Казімір Леў Сапега

(1609—1656) падканцлер літоўскі
(Пасля перасылкі з К. Л. Сапега)

Казімір Леў Сапега (15 ліпеня 1609, Вільня — 19 студзеня 1656, Берасце) — вялікалітоўскі дзяржаўны і грамадскі дзеяч. Каралеўскі сакратар і пісар вялікі літоўскі (1631—1637), маршалак дворны літоўскі (1637—1645), падканцлер літоўскі (з 1645), адміністратар Берасцейскай эканоміі, староста рагачоўскі. Выбіраўся паслом на сеймы, дэпутатам Трыбунала ВКЛ.

Казімір Леў Сапега

староста аршанскі
з 13 чэрвеня 1651
Папярэднік Міхал Юрый Друцкі-Горскі[d]
16-ы маршалак надворны літоўскі
12 мая 1637 — 6 сакавіка 1645
Папярэднік Аляксандр Людвік Радзівіл
Пераемнік Антоні Ян Тышкевіч
11-ы падканцлер літоўскі
6 сакавіка 1645 — 19 студзеня 1656
Папярэднік Марцыян Трызна
Пераемнік Крыштаф Жыгімонт Пац
пісар вялікі літоўскі
22 верасня 1631 — 12 мая 1637
Папярэднік Крыштаф Міхал Сапега
Пераемнік Крыштаф Завіша
Нараджэнне 15 ліпеня 1609(1609-07-15)[1]
Смерць 19 студзеня 1656(1656-01-19)[1][2] (46 гадоў)
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Леў Сапега[1]
Маці Альжбета з Радзівілаў[1]
Жонка Тэадора з Тарноўскіх[d][1]
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Сын канцлера літоўскага Л. І. Сапегі, брат Яна Станіслава і Крыштафа Міхала Сапегаў. Пачатковую адукацыю атрымаў дома і ў Віленскай акадэміі, з 1621 года разам з братам Крыштафам Міхалам вучыўся ў езуіцкім калегіуме ў Мюнхене і Інгальштацкім універсітэце. У 1624 годзе Крыштаф Міхал захварэў на сухоты, што вымусіла абодвух Сапегаў вярнуцца ў ВКЛ. Праз некаторы час браты зноў вучыліся ў Еўропе, гэтым разам у Лёвенскім універсітэце, які скончылі ў 1627 годзе. Далей вучыліся ў Бруселі, адкуль браты пераехалі ў Італію дзе вучыліся ва ўніверсітэтах Балоньі (1628) і Падуі (1629). Хвароба Крыштафа Міхала вымусіла ў 1629 братоў зноў вярнуцца ў ВКЛ.

У ліпені 1631 года атрымаў урад каралеўскага сакратара, 22.9.1631 і пісара вялікага літоўскага. Займаўся ўпарадкаваннем архіву Кароны. Браў удзел у канвакацыйным сойме (1632). Удзельнічаў у заключэнні выгаднага для Рэчы Паспалітай Палянаўскага мірнага дагавора (1634), меў вялікі давер караля Уладзіслава Вазы. У маі 1637 года атрымаў урад маршалка дворнага літоўскага. Быў паслом на сойм у 1637 годзе. 6.3.1645 атрымаў урад падканцлера літоўскага. Быў паслом на сойм у 1647 годзе. Пасля смерці караля Уладзіслава Вазы (1648) быў адным з чатырох яго душапрыказчыкаў. Падчас элекцыі быў прыхільнікам Яна Казіміра Вазы, хоць перад гэтым падтрымліваў Карла Фердынанда Вазу, які лічыў К. Л. Сапегу сваёй апорай у ВКЛ у час безкаралеўя.

Браў удзел у вайне з казакамі на Украіне (1648—1653), заключэнні Збораўскага пагаднення, бітве пад Берастэчкам. Канфліктаваў з Янушам Радзівілам, бо сам хацеў заняць урад вялікага гетмана. Удзельнічаў у большасці соймаў 1652—1654 гадоў. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) выставіў уласны полк. Выступіў супраць пагаднення Януша Радзівіла з Карлам X Густавам. Восенню 1655 года пад Берасцем каардынаваў баявыя дзеянні супраць маскоўскіх і шведскіх войскаў, аднак стан яго здароўя ў той час пагоршыўся. У лістападзе 1655 года, пасля паразы пад Вярховічамі, фармальна прызнаў шведскі пратэктарат над ВКЛ. На пачатку 1656 года атрымаў ад Яна Казіміра Вазы даручэнне весці перамовы пра мір з царом Аляксеем Міхайлавічам, але даручэння таго не выканаў, бо памёр.

Валодаў латыфундыяй з цэнтрам у Ружанах, дамогся ад караля прывілеяў на магдэбургскае права і кірмашы для сваіх мястэчак Бялынічы, Талачын, Бешанковічы, Ружаны.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Sapieha E. Dom Sapieżyński. — Warszawa, 1995;
  • Грыцкевіч А. П. Сапега Казімір Леў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. — Мн., 2002. — Т. 14. — С. 169.
  • Грыцкевіч А. Сапегі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 545—550. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.;
  • Сапега Казімір Леў // Красюк Ф. Ф. Зецела і яго ўладары. — Дзятлава. — 2007. — С. 9.
  • Сапега Казімір Леў // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Дзятлаўскага р-на. — Мн., 1997. — С. 38-39.
  • Сапегі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, т. 6. — Мн., 2001. — С. 222—228.
  • Сто асоб беларускай гісторыі: гістарычныя партрэты / Анатоль Мяснікоў. — Мн., 2008.