Каталіцкая акадэмія ў Варшаве

Каталіцкая акадэмія ў Варшаве — польская рэлігійная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Варшаве.

Каталіцкая акадэмія ў Варшаве
Akademia Katolicka w Warszawie
Арыгінальная назва Akademia Katolicka w Warszawie
Міжнародная назва The Catholic Academy of Warsaw
Заснаваны 1988
Год рэарганізацыі 2020
Тып рэлігійная навучальная ўстанова
Рэктар Krzysztof Pawlina[d][1]
Краіна
Размяшчэнне Варшава
Сайт akademiakatolicka.pl

Агульная характарыстыка

правіць

Гэта езуіцкая навучальная ўстанова. У яе статуце гаворыцца, што навучальная ўстанова мае гістарычныя сувязі з Полацкай езуіцкай акадэміяй, заснаванай ордэнам Таварыства Ісуса і ўладамі Расійскай імперыі ў 1812 годзе ў Полацку.

Сучасная ўстанова заснавана 3 мая 1988 года Канферэнцыяй каталіцкіх біскупаў Польшчы як Папскі тэалагічны факультэт у Варшаве. У 2020 годзе атрымала цяперашнюю назву і статус.

Установа ажыццяўляе навучанне на бакалаўрскіх праграмах па спецыяльнасці «Паліталогія» і магістарскіх праграмах па спецыяльнасці «Багаслоўе», а таксама паслядыпломныя праграмы навучання па тэалогіі і бяспецы. У рамках праграм па паліталогіі акадэмія прапануе спецыяльнасці: «Міжнародныя справы» і «Усходнія даследаванні», «Тэрытарыяльны маркетынг» і «Дзяржаўная бяспека». У рамках праграмы па багаслоўі прапануюцца спецыяльнасці: «Агульнае багаслоўе», «Катэхетычнае багаслоўе» і «Аўрамічныя рэлігіі».

Структура

правіць

Спасылкі

правіць
  1. https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/9a2ed6bc-9fd4-4dc4-a668-6cad90e5c200 Праверана 17 верасня 2022.