Каталіцкі ўніверсітэт Караля Эстэрхазі

Каталіцкі ўніверсітэт Караля Эстэрхазі (венг.: Eszterházy Károly Katolikus Egyetem) — венгерская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, факультэты якой размяшчаюцца ў гарадах Эгер і Ясберэнь.

Каталіцкі ўніверсітэт Караля Эстэрхазі
венг.: Eszterházy Károly Katolikus Egyetem
Арыгінальная назва венг.: Eszterházy Károly Katolikus Egyetem
Міжнародная назва англ.: Eszterházy Károly University
Заснаваны 1774
Рэктар Ілона Пайтокнэ Тары[d][1]
Студэнты 8 500
Размяшчэнне Эгер, Ясберэнь
Сайт uni-eszterhazy.hu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Універсітэт быў заснаваны ў 1774 годзе ў Эгеры. У 1989 годзе ён быў перайменаваны ў гонар свайго заснавальніка — біскупа Караля Эстэрхазі. Будынкі ўстановы раскіданыя па ўсім горадзе, самы вялікі і стары з іх быў пабудаваны ў стылі барока пад патрэбы ліцэя. Папярэднія назвы: ліцэй (1774), настаўніцкі каледж (1828), педагагічны каледж, Эгерскі настаўніцкі каледж (1962), Настаўніцкі каледж імя Ха Шы Міна (1969), Педагагічны каледж Караля Эстэрхазі (1990), Універсітэт Караля Эстэрхазі (2000). З 2021 года — Каталіцкі ўніверсітэт Караля Эстэрхазі.

Карані ўніверсітэта ўзыходзяць да XVIII стагоддзя, калі пачалася падрыхтоўка да стварэння навучальнай установы ў Эгеры, якая б прапанавала адукацыю ў галіне права, філасофіі, тэалогіі і медыцыны. У 1700 годзе быў створаны Багаслоўскі калегіум, ў 1740 годзе там пачалося выкладанне права, а ў 1756 годзе — філасофіі.

Датай стварэння ўніверсітэта лічыцца 1774 год, калі быў уведзены ў эксплуатацыю комплекс ліцэя, пабудаваны па замове каталіцкага біскупа Караля Эстэрхазі, здольны змясціць усе запланаваныя падраздзяленні. Пасля адукацыйных рэформ Марыі Тэрэзіі навучанне праву і філасофіі было прыпынена ў 1784 годзе, а семінарыя пераехала ў Пешт у 1786 годзе. Аднак біскуп Эстэрхазі не адмовіўся ад планаў стварэння ўніверсітэта ў Эгеры і ў 1790 годзе, пасля смерці імператара Іосіфа II, аднавіў яго дзейнасць.

У 1828 годзе біскуп Ласла Янаш Піркер стварыў педагагічны каледж — першую навучальную ўстанову для настаўнікаў з венгерскай мовай навучання. У 1852 годзе ён быў перанесены ў будынак ліцэя, дзе да 1948 года функцыянаваў як Арцыбіскупскі каледж педагагічнай адукацыі. Пасля да яго было далучана педагагічнае вучылішча, створанае ў Дэбрэцэне, і перайменавана ў педагагічны каледж. У 1990 годзе каледж прыняў імя свайго заснавальніка, а таксама пашырыў сваю адукацыйную прапанову, уключыўшы агульныя напрамкі.

У снежні 2015 года рашэннем венгерскага парламента былі аб’яднаны ранейшыя каледж Караля Эстэрхазі, каледж Карла Роберта ў Дзёндзёшы і факультэт прыкладнога мастацтва Універсітэта Святога Стэфана, і такім чынам быў створаны Універсітэт Караля Эстэрхазі, які з 2021 года таксама называецца каталіцкім.

Структура правіць

Факультэты правіць

  • Гуманітарны факультэт
  • Факультэт педагагічнай падрыхтоўкі і адукацыйных тэхналогій
  • Факультэт эканомікі і сацыяльных навук
  • Факультэт прыродазнаўчых навук

Інстытуты правіць

  • Інстытут лінгвістычных і літаратуразнаўчых навук
  • Інстытут гісторыі
  • Інстытут медыяінфарматыкі
  • Інстытут эканамічных навук
  • Інстытут матэматыкі і інфарматыкі
  • Інстытут біялогіі
  • Інстытут навук аб харчаванні
  • Інстытут фізічнага выхавання і навук аб спорце

Зноскі

  1. Átvette rektori kinevezését intézményünk vezetője — 2020. Праверана 22 ліпеня 2020.

Спасылкі правіць