Катастрофа Як-42 пад Яраслаўлем
Катастрофа Як-42 пад Яраслаўлем — авіяцыйная катастрофа самалёта Як-42 7 верасня 2011 года. Самалёт, які накіроўваўся па маршруце Яраслаўль — Мінск, праз 500 метраў ад пачатку палёту ўпаў на беразе ракі Токша. У катастрофе загінулі 43 асобы — 7 членаў экіпажа, гульцы і трэнерскі штаб хакейнага клуба «Лакаматыў Яраслаўль». Сярод іх былі і тры беларусы: хакеісты Руслан Салей і Сяргей Астапчук, а таксама трэнер па фізпадрыхтоўцы Мікалай Крываносаў.
Катастрофа Як-42 пад Яраслаўлем | |
---|---|
| |
Агульныя звесткі | |
Дата | 7 верасня 2011 |
Прычына | высвятляецца |
Месца | каля яраслаўскага аэрапорта Тунашна |
Загінулыя |
|
Параненыя | 1 |
Паветранае судна | |
Мадэль | Як-42 |
Авіякампанія | Як-Сервис |
Пункт вылету | Яраслаўль |
Пункт прызначэння | Мінск |
Бартавы нумар | RA-42434 |
Пасажыры | 37 |
Экіпаж | 8 |
Загінулыя | 43 |
Выжылых | 2 |
Экіпаж самалёта
правіцьЭкіпаж складаўся з васьмі чалавек:
- Камандзір Андрэй Саломенцаў
- Другі пілот Ігар Жэвелаў
- Бортмеханік Сяргей Жураўлёў
- Бортправадніца Алена Сарматава
- Бортправадніца Надзея Максумава
- Бортправадніца Алена Шавіна
- Бортінжынер Уладзімір Мацюшкін
- Бортінжынер Аляксандр Сізоў (выжыў, знаходзіцца ў шпіталі)[2].
Склад каманды на борце
правіцьХакеісты
правіць- Абаронца Віталь Анікеенка, 24 гады
- Нападнік Сяргей Астапчук (Беларусь), 21 год
- Абаронца Міхаіл Баландзін, 31 год
- Нападнік Аляксандр Васюноў, 23 гады
- Нападнік Ёзэф Вашычэк (Чэхія), 30 гадоў
- Варатар Аляксандр Уюхін, 38 гадоў
- Нападнік Аляксандр Галімаў, 26 гадоў — памёр у бальніцы 12 верасня[3]
- Нападнік Павел Дземітра (Славакія), 36 гадоў
- Абаронца Роберт Дытрых (Германія), 25 гадоў
- Абаронца Марат Калімулін, 23 гады
- Нападнік Аляксандр Калянін, 23 гады
- Нападнік Андрэй Кірухін, 24 гады
- Нападнік Мікіта Клюкін, 21 год
- Варатар Стэфан Ліў (Швецыя), 30 гадоў
- Нападнік Ян Марэк (Чэхія), 31 год
- Абаронца Карэл Рахунэк (Чэхія), 32 гады
- Абаронца Руслан Салей (Беларусь), 36 гадоў[4]
- Абаронца Карліс Скрастыньш (Латвія), 37 гадоў
- Нападнік Павел Снурніцын, 19 гадоў
- Нападнік Данііл Собчанка, 20 гадоў
- Нападнік Іван Ткачэнка, 31 год
- Абаронца Павел Траханаў, 33 гады
- Абаронца Юрый Урычаў, 20 гадоў
- Нападнік Генадзь Чурылаў, 24 гады
- Абаронца Максім Шувалаў, 18 гадоў
- Нападнік Арцём Ярчук, 21 год
Па інфармацыі LifeNews, з каманды выжыў толькі Аляксандр Галімаў, які патрапіў у рэанімацыйнае адзяленне адной з яраслаўскіх бальніц з апёкамі 80 % цела[5]. Ён памёр у бальніцы 12 верасня.
Трэнерскі штаб
правіць- Масажыст Юрый Бахвалаў
- Масажыст Аляксандр Бяляеў
- Урач Андрэй Зімін
- Трэнер Ігар Каралёў, 41 год
- Трэнер Аляксандр Карпоўцаў, 41 год
- Трэнер па фізічнай падрыхтоўцы Мікалай Крываносаў (Беларусь), 31 год
- Масажыст Яўген Кунаў
- Масажыст Вячаслаў Кузняцоў
- Галоўны трэнер Брэд Макрыман (Канада), 52 гады
- Адміністратар Уладзімір Піскуноў
- Метадыст Яўген Сідараў
Падобныя катастрофы
правіцьУ гісторыі спорту было 11 падобных авіякатастрофаў. У 1949 годзе пад Турынам загінула каманда футбольнага клуба «Тарына». 11 жніўня 1979 года ў авіякатастрофе загінуў увесь асноўны склад узбекскага футбольнага клуба «Пахтакор». У 1993 разбілася нацыянальная зборная Замбіі па футболе.
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ https://www.rt.com/news/yaroslavl-plane-crash-hockey-043/
- ↑ Первые фото с места крушения Як-42 под Ярославлем LifeNews
- ↑ Памёр хакеіст Галімаў, які застаўся ў жывых у катастрофе Як-42 Наша Ніва
- ↑ МЧС России: Салей погиб в авиакатастрофе под Ярославлем
- ↑ Врачи опровергли сообщение о смерти хоккеиста Галимова
Катастрофа Як-42 пад Яраслаўлем на Вікісховішчы |