Катлавіна Амундсена — падводная катлавіна ў Паўночным Ледавітым акіяне, паміж хрыбтамі Ламаносава і Гакеля.

Профіль дна Паўночнага Ледавітага акіяна ад Баранцава мора да Паўночнага полюса

Даўжыня каля 2 тысяч км; шырыня 200—400 км. Глыбіня да 4485 м. Дно выраўнаванае, укрытае гліністымі глеямі. У межах катлавіны Амундсена знаходзіцца Паўночны полюс.

Названа ў гонар Руаля Амундсена.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць