Катлянка

рака ў Беларусі

Катлянка — рака ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, правы прыток ракі Сэрвач (басейн Нёмана). Даўжыня 9 км. Пачынаецца за 2,5 км на паўночны ўсход ад аграгарадка Княгінін, упадае ў Сэрвач у паўднёвай частцы гарадскога пасёлка Крывічы. На ўсім працягу каналізаваная.

Катлянка
Характарыстыка
Даўжыня 9 км км
Вадацёк
Вусце Сэрвач
Размяшчэнне
Водная сістэма Сэрвач → Вілія → Нёман → Балтыйскае мора
Краіна

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.