Катрымаўшчына
вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
Катры́маўшчына[1] (трансліт.: Katrymaŭščyna, руск.: Катримовщина) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Канвелішскага сельсавета.
Вёска
Катрымаўшчына
|
Назва правіць
Назва адыменнага паходжання, ад балцка-літоўскага двухасноўнага імя Kant-rim’as. У адрозненне ад цяперашняй беларускай формы «Катрымаўшчына», імя зусім чытэльнае ў даваенным польскім напісанні назвы: Kontrymowszczyzna[2].
Імя Kant-rim’as (Кантрымас) складаецца з дзвюх асноў. Першая звязаная з kantrus «цярплівы, трывалы», kentėti «цярпець, трываць», другая — з rimas «спакой», rimti «супакойвацца»[3].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Катрымаўшчы́на, Катры́маўшчызна
- ↑ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. T. IV. Warszawa, 1883. C. 365.
- ↑ Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius. 2008. C. 100, 129—130.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх