Катэхізіс Каталіцкай Царквы

«Катэхізіс Каталіцкай Царквы» (скарочана ККЦ) - афіцыйнае тлумачэнне веравучэння і прынцыпаў маралі Каталіцкай Царквы[1]. Бягучая версія Катэхізіса была створана па рашэнні Надзвычайнага Сінода біскупаў, які адбыўся ў 1985 годзе і зацверджаны Папам Янам Паўлам II 25 чэрвеня 1992 года Папскім пасланнем Laetamur magnopere. Апублікавана 11 кастрычніка таго ж года апостальскай канстытуцыяй Fidei depositum.

Катэхізіс Каталіцкай Царквы
Catecismus Catholicae Ecclesiae
Жанр Катэхізіс
Аўтар Камісія Сінода Біскупаў
Мова арыгінала Лацінская
Дата напісання 19851992
Дата першай публікацыі 1992
Асобнае выданне 1996
Выдавецтва Vatican Publishing House[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Катэхізіс змяшчае ў сабе зразумелае тлумачэнне найбольш важных прынцыпаў веры, маралі і культу, якіх прытрымліваюцца вернікі Каталіцкай Царквы. Ён уключае 2865 артыкулаў, звязаных перакрыжаванае спасылкамі. У структуры Катэхізіс базуецца на чатырох «слупах»: на вызнанні веры, атрыманай пры Хросце (Сімвал веры), сакраментах (таінствах) веры, жыцці ў веры (Запаведзі), малітве верніка (Ойча наш).

Арыгінальны тэкст Катэхізіса напісаны на латыні. Ён быў падрыхтаваны спецыяльнай Катэхетычнай камісіяй пры Папскай Кангрэгацыі Дактрыны Веры і канчаткова зацверджаны Папам Рымскім.

Папярэднія катэхізісы правіць

Першым усеагульным катэхізісам ў Каталіцкіай Царкве быў Рымскі Катэхізіс, выдадзены праз некалькі гадоў пасля Трыдэнцкага сабора (1566) і быў адказам на Рэфармацыю.

На аснове сабраных у Катэхізісе праўдаў веры, быў падрыхтаваны шэраг катэхізісаў для простых, неадукаваных людзей. Аднымі з аўтараў папулярных катэхізісаў былі кардынал Роберт Бэллармін (мяжа 16-17 стагоддзяў) і кардынал П'етра Гаспары (мяжа 19-20 стагоддзяў).

Стварэнне Катэхізіса Каталіцкага Царквы правіць

У 1980-х гадах у Каталіцкай Царкве паўстала неабходнасць стваэння рэкамендацый новых спосабаў евангелізацыі, новых указанняў, якія тычацца прымянення прынцыпаў веры ў паўсядзённым жыцці. У вернікаў ўзнікалі цяжкасці са зразумелым выяўленнем ісцін, якія Царква лічыла годнымі даверу і прынятымі праз традыцыі. Таксама былі неабходныя ўказанні, якія тычацца маральнага жыцця, як рэакцыя на зменлівыя ўмовы жыцця і працэсы секулярызацыі, асабліва ў высокаіндустрыяльных грамадствах.

Тады Ян Павел II вырашыў падрыхтаваць у супрацоўніцтве з усімі біскупамі свету кнігу, у якой сярэднестатыстычны каталік мог бы знайсці адказы на пытанні, якія тычацца яго веры. Было вырашана напісаць вычарпальную працу, якая будзе тлумачыць, ува што Царква верыць. Каардынатарам праекта быў абраны Ёзэф Рацынгер, які ў той час быў кардыналам.

У 1992 годзе быў апублікаваны афіцыйны тэкст на французскай мове. Ян Павел II лічыў гэта адной з «найважнейшых падзей найноўшай гісторыі Царквы».

Тэкст быў перакладзены на нацыянальныя мовы і накіраваны вернікам, каб яго пракаментавалі. Наступным этапам быў збор каментароў ад біскупаў і падрыхтоўка афіцыйнага тэксту на латыні.

Лацінская editio typica была выдадзена ў 1998 годзе. На яе аснове былі распрацаваны новыя пераклады.

Адной з важных карэкціровак з'яўляецца рэдакцыя Папам Францішкам пунктаў 2266-2267, у якіх гаворыцца пра смяротнае пакаранне, якое цяпер лічыцца недапушчальным:[2] «Царква у святле Евангелля вучыць, што „смяротнае пакаранне недапушчальнае, бо з’яўляецца замахам на непарушнасць і годнасць чалавека“, і з рашучасцю спрыяе яго адмене ва ўсім свеце». Дадзеная праўка аспрэчваецца вялікай колькасцю маральных тэолагаў як супячэрная каталіцкай веры.

Структура і змест Катэхізіса правіць

Катэхізіс складаецца з 2865 пунктаў. Увесь дакумент падзелены на часткі, раздзелы, главы, артыкулы, а часам і на параграфы. Характэрна, што пад некаторымі пунктамі пазначаны таксама і іншыя звязаныя па змесце пункты.

Катэхізіс, апублікаваны ў 1992 годзе, складаецца з уводнай частцы апостальскай канстытуцыі Яна Паўла II, Fidei depositum, і чатырох частак.

Першая частка ўяўляе сабой падрабязны аналіз розных элементаў Крэда (Сімвала веры).

У другой частцы апісана здзяйсненне хрысціянскай таямніцы, ці ж тэма пасхальнай таямніцы - таямніцы смерці і ўваскрасення Хрыста, а таксама асобныя 7 сакраментаў Царквы.

Трэцяя частка тычыцца прынцыпаў хрысціянскай маралі з асаблівым акцэнтам на запаведзях Дэкалогу.

Чацвёртая частка апісвае рысы хрысціянскай малітвы, звяртаючы ўвагу на малітву Ойча наш.

Гэтая структура адпавядае структуры посттрыдэнцкіх катэхізісаў.

Кампендый Катэхізіса Каталіцкага Касцёла правіць

28 чэрвеня 2005 года на італьянскай мове быў апублікаваны Catechismo della Chiesa Cattolica. Compendio, (бел. Кампендый Катэхізіса Каталіцкага Касцёла), які ўяўляе сабой сінтэз Катэхізіса Каталіцкай Царквы, які ў кароткай форме ясна і дакладна перадае ўсе істотныя і фундаментальныя элементы веры Каталіцкай Царквы. Зборнік быў падрыхтаваны спецыяльнай камісіяй, прызначанай Янам Паўлам II пад старшынствам кардынала Ёзэфа Ратцынгера, пасля Папы Бенедыкта XVI.

Па сваёй сутнасці Кампендый уяўляе сабой просты і вычарпальны выклад каталіцкай веры ў форме дыялогу паміж катэхетам і слухачом (схема пытанне - адказ). Кампендый, як і Катэхізіс Каталіцкай Царквы, складаецца з чатырох узаемазвязаных частак.

YOUCAT правіць

У 2011 годзе была выпушчаная версія Катэхізіса, прызначаная ў першую чаргу для моладзі, пад назвай YOUCAT. Выданне, якое складаецца з 527 пытанняў і адказаў, заснавана на Катэхізісе і яго Кампендыуме. YOUCAT быў дапоўнены цытатамі са Святога Пісання, а таксама ілюстрацыямі, кароткімі азначэннямі, выслоўямі святых і заслугоўваючых даверу настаўнікаў веры, а таксама урыўкамі з твораў нерэлігійных аўтараў.

Рэдактарам кнігі быў Прымас Аўстрыі Крыстаф Шанборн OP, а ўступ напісаў Бенедыкт XVI. YOUCAT на рускай мове выйшаў у 2013 годзе. А 28 чэрвена 2019 года падчас штогадовага Будслаўскага фэсту быў прэзентаваны YOUCAT у беларускім перакладзе[3].

Спасылкі правіць

  1. http://catholic.tomsk.ru/catechism/content.htm
  2. https://www.vaticannews.va/be/papa/news/2018-08/francishak-uhvaliu-zmeny-u-katehizise-ab-smyarotnym-pakaranni.html
  3. https://catholic.by/3/news/belarus/10052-u-budslave-prezentuyuts-katekhizis-dlya-moladzi-youcat-pa-belarusku