Кафедральны сабор Векшэ

Кафедральны сабор Векшэ (шведск.: Växjö domkyrka) — сабор у шведскім горадзе Векшэ. Галоўная царква дыяцэзіі Векшэ. Гатычны будынак XII стагоддзя. Будынак не раз гарэў і перабудоўваўся.

Хрысціянскі сабор
Кафедральны сабор Векшэ
Växjö domkyrka
56°52′39″ пн. ш. 14°48′43″ у. д.HGЯO
Краіна  Швецыя
Горад Векшэ
Канфесія Царква Швецыі (лютэранства)
Епархія Diocese of Växjö[d]
Тып будынка сабор
Архітэктурны стыль готыка
Дата заснавання XIII стагоддзе
Вышыня 69,5 м
Матэрыял цэгла
Стан Дзеючы сабор
Сайт svenskakyrkan.se/default…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Паводле легенды, сабор знаходзіцца на месцы драўлянай царквы, пабудаванай Святым Зігфрыдам, місіянерам з Ёрка, які прапаведаваў у Швецыі ў XI стагоддзі. Лічыцца, што місіянер пахаваны ў даным саборы. На гарадскім гербе Векшэ намаляваны Святы Зігфрыд, які трымае ў адной руцэ біскупскі посах, а ў іншай — мадэль сабора.

У XII стагоддзі Векшэ стаў цэнтрам біскупства, а драўляную царкву замяніла мураваная. У 1276 годзе царква была знішчана пажарам. Неўзабаве яна была адноўлена. У XV стагоддзі царква была пашырана, да яе дабудаваны дзве вежы. Яшчэ тройчы за сваю гісторыю царкву знішчалі пажары: у 1570 і 1611 гг. царкву падпальвалі датчане, а ў 1740 годзе пажар адбыўся з-за траплення маланкі.

У XIX стагоддзі ўбранне царквы было значна зменена. У 19571960 гадах былі праведзены рэстаўрацыйныя работы па аднаўленні познесярэдневяковага ўбрання царквы. Апошняя рэстаўрацыя сабора праходзіла ў 1995 годзе.

 
Рунічны камень з усходняга боку сабора

З усходняга боку царквы знаходзіцца вядомы рунічны камень.

Літаратура правіць

  • Domkirche zu Växjö, Text Johan Unger, Hegborn & Hegborn AB, Växjö, 2006

Спасылкі правіць