Кафедральны сабор Мікелі

Кафедральны сабор Мікелі (фінск.: Mikkelin tuomiokirkko) — галоўная царква дыяцэзіі Мікелі, знаходзіцца ў горадзе Мікелі, Паўднёвае Сава, Фінляндыя.

Славутасць
Кафедральны сабор Мікелі
фінск.: Mikkelin tuomiokirkko[1]
61°41′21″ пн. ш. 27°16′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Фінляндыя
Месцазнаходжанне
Канфесія лютэранства
Епархія Дыяцэзія Мікелі
Архітэктурны стыль неаготыка
Архітэктар Іозеф Стэнбек[d][2][3]
Дата заснавання 1897
Матэрыял цэгла
Сайт mikkelintuomiokirkkoseurakunta.fi/…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Праект царквы на 1 200 месцаў быў створаны вядомым фінскім архітэктарам Іозефам Стэнбекам. Будынак быў пабудаваны ў 18961897 гадах у стылі неаготыкі (як і шматлікія іншыя цэрквы, спраектаваныя Стэнбекам). Асноўны будаўнічы матэрыял — чырвоная цэгла. Званіца размяшчаецца над уваходам у заходняй частцы храма.

Алтарная карціна «Распяцце» створана ў 1899 годзе Пекам Халаненам.

Арган быў пабудаваны ў 1956 годзе на фабрыцы арганаў у Кангасала і мае 51 рэгістр.

Спасылкі

правіць
  1. NLS Geographic Names RegisterNational Land Survey of Finland. Праверана 3 студзеня 2021.
  2. а б https://www.kyppi.fi/palveluikkuna/rapea/read/asp/r_kohde_det.aspx?KOHDE_ID=200711
  3. а б built heritage register