Каханавіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Каха́навіцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Каханавічы.

Каханавіцкі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Верхнядзвінскі раён
Уключае 25 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Каханавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 502
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Асвейскага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Асвейскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Дрысенскага раёна, які 25 снежня 1962 года быў перайменаваны ў Верхнядзвінскі раён. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Задзежскага сельсавета і частка скасаванага Каркалецкага сельсавета (21 населены пункт: Азернікі, Бажкі, Барадуліна, Высоцкія, Гаі, Глазкі, Грыбоўцы, Казлоўшчына, Каркалец, Леснікова, Мурзы, Мядзведзі, Мядзведзі 2-я, Навінне, Палыкаўшчына, Піскуны, Плігаўкі, пасёлак торфазавода, Садкоўшчына, Чарняўшчына і Чыстаполле)[1]. У 1971 годзе скасаваны вёскі Абразеева і Плігаўка[2]. 26 сакавіка 1973 года ў склад Асвейскага пассавета перададзены вёскі Асёткі, Вышнарава, Дзедзіна і Рубаны[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 37 населеных пунктаў[4]. 8 красавіка 2004 года ў склад сельсавета з Асвейскага сельсавета перададзены 7 вёсак: Абрамова, Асёткі, Вышнарава, Каменка, Кісялі, Селішча і Стралкі[5].

26 чэрвеня 2013 года скасаваны вёскі Барадуліна, Кісялі і Сямёнава[6], 22 мая 2015 года — вёска Маскалёнкі[7].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1502 чалавекі[8], з іх 91,1 % — беларусы, 6,1 % — рускія, 1,5 % — украінцы[9].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  2. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 42. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  6. Решение Верхнедвинского районного Совета депутатов от 25 июня 2013 г. № 141 Об упразднении и образовании сельских населенных пунтков Верхнедвинского района
  7. Решение Верхнедвинского районного Совета депутатов от 22 мая 2015 г. № 47 Об упразднении сельского населенного пункта Верхнедвинского района
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.