Каханую не аддаюць!

Беларускі палітычны лозунг і выказванне Аляксандра Лукашэнкі

«Каханую не аддаюць!» (руск.: «Любимую не отдают!») — беларускі палітычны лозунг і выказванне Аляксандра Лукашэнкі. Слоган з’явіўся 4 жніўня 2020 года пасля выступу Лукашэнкі перад выбаршчыкамі. Пазней фраза выкарыстоўвалася на праўладных мітынгах і ў сацыяльнай рэкламе.

Гісторыя правіць

4 жніўня 2020 года, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, падчас выступу перад дэпутатамі і запрошанымі гасцямі Аляксандр Лукашэнка «прызнаючыся ў каханні да сваёй краіны» зрабіў эмацыйную заяву, што «каханую не аддаюць». У адказ на гэты выраз беларускія пратэстоўцы выкарыстоўвалі на пратэстах 2020 года плакаты «Любимую не бьют» і «Насильно мил не будешь»[1]. Пазней лозунг неаднаразова гучаў на праўладных мітынгах і велапрабегах[2][3][4].

17 верасня 2020 года ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі Філіпам Кіркоравым, Мікалаем Баскавым, Аляксандрам Буйновым, Дыянай Гурцкай і іншымі выканаўцамі была прадстаўлена праўладная песня «Артисты за мир — Любимую не отдают»[5][6]. З 2022 года лозунг фігуруе на рэкламных шчытах з сацыяльнай рэкламай у Барысаве[7][8].

Аналіз правіць

У выразе Аляксандр Лукашэнка атаясамляе свой імператыў з імператывам народа[9].

Зноскі

  1. Тихомирова Е. А. 2021.
  2. Уставшие от беспорядков и протестов люди выходят на центральные площади городов страны и райцентров (руск.). Белтелерадиокомпания (23 жніўня 2020). Праверана 14 лістапада 2023.
  3. Лариса Прокопеня. Лозунги «За Беларусь!» и «Любимую не отдадим!» звучали сегодня в агрогородке Гнезно. Местные жители собрались на митинг за стабильность и благополучие своей страны (+видео) (руск.). Наш ЧАС (23 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2020. Праверана 14 лістапада 2023.
  4. Костин. Велопробег в Дрогичине: школьникам рассказали, что общество пытаются разделить (руск.). Першы Рэгіён (22 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2023. Праверана 14 лістапада 2023.
  5. Хоркин К. А 2021.
  6. Автор песни «Любимую не отдают» объяснил политизацию проекта (руск.). eurasia.expert (18 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2020. Праверана 12 лістапада 2023.
  7. «Любимую не отдадим!» На улицах Борисова появилась новая так называемая социальная реклама (руск.)(недаступная спасылка). ex-press.by (4 жніўня 2022). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2022.
  8. Алесь Новоборский. США оккупировали Украину, мы красно-зеленые, а налоги – наше искусство. Что власти пишут на билбордах (руск.). Белсат (19 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2023. Праверана 14 лістапада 2023.
  9. Глинка Е. В. 2021.

Літаратура правіць