Кацярына Станіславаўна Матулайціс

Кацярына (Катрэ) Станіславаўна Матулайціс (літ.: Katrė Matulaitytė; 1900, Вільня — 1938) — беларускі гісторык.

Кацярына Станіславаўна Матулайціс
Дата нараджэння 1900
Месца нараджэння
Дата смерці 1938
Бацька Станіслаў Юр'евіч Матулайціс
Муж Раман Аляксандравіч Піляр і Караліс Пажэла[d]
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Партыя

Біяграфія

правіць

Дачка Стасіса Матулайціса. У 1917 уступіла ў ВКП(б). Атрымала вышэйшую адукацыю. У 1926—1929 працавала ў сістэме НКУС у Маскве і Ленінградзе. Выйшла замуж за кіраўніка НКУС Саратаўскага края Піляра, потым за сакратара ЦК КПЛ К. Пажэлу[ru]. З 1933 — старэйшы навуковы супрацоўнік Камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі, у 1935—1937 — у Інстытуце нацыянальных меншасцей і Інстытуце гісторыі АН Беларускай ССР.

Пражывала у кватэры № 41 Дома спецыялістаў па вул. Савецкай у Менску. Арыштавана там 9.8.1937. Асуджана «тройкай» НКУС 12.4.1938 як «агент літоўскай разведкі» і за «выдачу інфармацыі пра падпольную кампартыю Літвы» да ВМП. Рэабілітавана ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 8.12.1956. Справа М. № 9844-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Сям’я

правіць

У шлюбе з Каралісам Пажэлам мела дачку Маю Пажалайце (Maja Poželaitė; нар. 1927), якая стала мастачкай і гісторым архітэктуры Літвы.

Літаратура

правіць