Кацярына Уладзіміраўна Лушнеўская

Беларускі філолаг

Кацярына Уладзіміраўна Лушнеўская (нар. у 1983 годзе) — беларускі філолаг, літаратуразнавец, кандыдат філалагічных навук.

Кацярына Уладзіміраўна Лушнеўская
Дата нараджэння 1983
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці выкладчыца ўніверсітэта
Навуковая сфера філалогія, літаратуразнаўства
Месца працы Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Аляксандр Аляксандравіч Гугнін
Вядомая як германіст

Біяграфічныя звесткі правіць

Скончыла ў 2006 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Нямецкая мова. Англійская мова». У 2007 годзе там жа абараніла магістарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Літаратура народаў краін замежжа (нямецкая)». Пасля навучалася ў аспірантуры Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Літаратура народаў краін замежжа (нямецкая)».

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук па спецыяльнасцям «Літаратура народаў краін замежжа (нямецкая)» абараніла 10 студзеня 2020 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Песня пра Нібелунгаў» у кантэксце заходнееўрапейскай эпічнай традыцыі: жанравыя і кампазіцыйна-стылёвыя асаблівасці». Навуковы кіраўнік - Аляксандр Аляксандравіч Гугнін.

З 2006 года працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. З'яўляўся выкладчыкам і старэйшым выкладчыкам кафедры сусветнай літаратуры і культуралогіі гісторыка-філалагічнага факультэта. З 2021 года працуе на пасадзе загадчыка кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў гуманітарнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць правіць

Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны пытанням гістарычнага і параўнальнага літаратуразнаўства, гісторыі нямецкай літаратуры часоў сярэднявечча і Новага часу, у прыватнасці «Песні пра Нібелунгаў» і інш. Сярод іншага, вывучае народны гераічны эпас, ягоныя жанравыя асаблівасці, кампазіцыйная структура, мастацкі час і прастора, ідэю лёсу у ім, эпічную свядомасць, павароты сюжэту, «нібелунгаў стыль», аўтарскі голас і інш.

Бібліяграфія правіць

Выбраныя навуковыя артыкулы правіць

  • Композиционно-жанровая характеристика «Песни о нибелунгах» / Е. В. Лушневская // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. - 2009. – № 1. – С. 128–132.
  • Топография «Песни о нибелунгах» / Е. В. Лушневская // Вестник Полоцкого государственного университета. - 2011. – № 2. – С. 28–34.
  • Христианские и языческие мотивы в средневековом эпосе / Е. В. Лушневская // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. - 2012. – № 2. – С. 9–12.
  • «Многопластовость» в современном «нибелунговедении» (на материале исследований XXI века) / Е. В. Лушневская // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. - 2013. – № 2. – С. 54–58.
  • Роль авторского начала в «Песни о Нибелунгах» / Е. В. Лушневская // Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. - 2014. – № 2. – С. 6–10.
  • Образ Кримхильды в системе героических образов «Песни о Нибелунгах» / Е. В. Лушневская // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. - 2015. – № 2. – С. 15–19.
  • Система эпических персонажей «Песни о Нибелунгах» сквозь призму идеи судьбы / Е. В. Лушневская // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. - 2016. – № 2. – С. 14–19.
  • «Радзівіліяда» Я. Радвана ў эпічнай традыцыі Еўропы (на прыкладзе параўнальнага аналізу з «Песняй пра Нібелунгаў») / К. У. Лушнеўская // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. - 2016. – № 10. – С. 22–26.
  • Композиционные приемы в «Песни о Нибелунгах» / Е. В. Лушневская // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. - 2018. - № 10. – С. 44–48.

Вучэбна-метадычныя выданні правіць

  • Практика устной и письменной речи немецкого языка: учеб.-метод. компл. В 2 ч. Ч. 1 / И. В. Логвинова, Е. В. Лушневская, Э. А. Прусовская. – Новополоцк: ПГУ, 2009. – 268 с.

Спасылкі правіць